У аграгарадку Раклевічы прайшоў сельскі сход з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі, у час якога абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, іншыя надзённыя тэмы.
Удзельнікаў мерапрыемства павітаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Ігар Хітро. Ён адзначыў, што на фоне росту колькасці пажараў у раёне “лідарам”, на жаль, з’яўляецца Дзятлаўскі сельскі савет, дзе з пачатку года зафіксаваны ўжо сем вогненных здарэнняў. Акрамя п’янай цыгарэты, частай прычынай іх з’яўляецца людская неабачлівасць і недаацэньванне мераў бяспекі, якія павінны быць прыняты.
Намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка расказаў аб пажарнай сітуацыі ў Беларусі і раёне:
– Калі вы звяртаеце ўвагу на стужку рэспубліканскіх навінаў, то не маглі не заўважыць, што колькасць пажараў у краіне сёлета ўжо вымяраецца тысячамі –5549, і практычна кожны дзясяты пажар па статыстыцы – з гібеллю людзей. Мы не можам сказаць, што прычынамі з’яўляюцца выключна сацыяльны недабрабыт і згубныя звычкі. Нярэдкія выпадкі, калі простыя недагляд і бестурботнасць даводзяць да бяды. Пры гэтым па-ранейшаму самым надзейным сродкам абараніць свой дом, маёмасць і жыццё застаецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Аднак па-сапраўднаму ацаніць важнасць гэтай невялікай, недарагой, але вельмі важнай прылады могуць толькі пацярпелыя ад пажару, якія ў свой час не палічылі патрэбным устанавіць АПА.
Аляксандр Анатольевіч звярнуў увагу на тое, што пачаўся ацяпляльны сезон і гаспадары пячнога ацяплення павінны абавязкова і строга выконваць правілы бяспекі, ні ў якім разе не пакідаць агонь у печы без нагляду.
Да тэмы прафілактыкі злачыннасці звярнуўся начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі. Ён расказаў, што калі ў 2025 годзе назіралася істотнае памяншэнне колькасці злачынстваў, учыненых на тэрыторыі раёна, то сёлета вызначылася тэндэнцыя да росту.
– Прычына такой з’явы ў распаўсюджанні кіберзлачыннасці, якая стала сапраўдным бічом сучаснага грамадства. Інтэрнэт-прастора – неад’емная частка нашага жыцця, і гэтым умела карыстаюцца зламыснікі, якія жадаюць падманным шляхам завалодаць чужымі грашыма, – адзначыў Вадзім Васільевіч.
Ён прывёў топ самых “рабочых” на сёння схем махлярства, сярод якіх – псеўдапераразлік пенсій і нібыта замена лічыльнікаў электраэнергіі. Вадзим Шчурскі папрасіў яшчэ раз пагутарыць са сваімі пажылымі бацькамі, каб перасцерагчы іх ад магчымай небяспекі.
Начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар нагадаў асноўныя правілы абыходжання з газам у побыце і паводзінаў у выпадку аварыйнай сітуацыі.
– Таксама не забывайце, што гаспадары дамоў з газавым абсталяваннем абавязаны праводзіць абследаванне дымаходаў і вентыляцыйных каналаў, а ў выпадку неабходнасці прадастаўляць акт праверкі. Калі яго няма, нашы спецыялісты будуць вымушаны часова адключыць газазабеспячэнне незалежна ад пары года і тэмпературы навакольнага асяроддзя.
Дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык расказала аб сацыяльнай падтрымцы грамадзян:
– У раёне выплачваецца 11 відаў пенсій і дапамог, працуюць 80 сацыяльных работнікаў, якія ажыццяўляюць догляд за 504 пажылымі грамадзянамі.
Таццяна Сямёнаўна адзначыла, што форму сацыяльнай дапамогі можна выбраць у залежнасці ад сітуацыі. Яна засяродзіла ўвагу на тым, што дзяржава на сёння аказвае вялікую падтрымку людзям пенсійнага ўзросту, аднак і дарослыя дзеці павінны клапаціцца аб іх здароўі, умовах быцця.
Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская звярнулася да тэмы сям’і і бяспекі дзяцей:
– Здароўе і бяспека дзяцей – гэта пытанні дзяржаўнай важнасці, якім надаецца максімальная ўвага на ўсіх узроўнях. Пры гэтым самі бацькі абавязаны забяспечыць небходны мінімум для бяспекі, камформу, фізічнага і псіхалагічнага дабрабыту сваіх дзяцей. Калі па нейкіх прычынах гэтага не адбываецца, клопат аб іх бяруць на сябе сацыяльныя службы.
Яна паведаміла, што ў Дзятлаве працуе сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе, на жаль, заўсёды ёсць маленькія і юныя жыхары. Цяпер там знаходзяцца чацвёра непаўналетніх.
– Мы разумеем, што самае каштоўнае для дзіцяці – родная сям’я, таму даём бацькам такіх дзяцей паўгода, каб выправіцца і вярнуць іх дадому, – расказала Марына Яўгеньеўна.
Жыхары Раклевічаў атрымалі буклеты па прафілактыцы пажараў і запрашэнне на раённы суботнік па навядзенні парадку на зямлі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…
Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…
https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаўскім раёне спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пры аглядзе аўто…
Президент принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности. Президент Беларуси Александр Лукашенко…
На территории Гродненской области в период времени с 4 по 7 ноября сотрудниками Госавтоинспекции будут…