У лістападзе пачаў функцыянаваць новы аўтамабільны мост праз раку Нёман працягласцю 360 метраў, які злучыў Дзятлаўскі і Лідскі раёны.

Напачатку будаўніцтва фінансавалася за кошт крэдыту Еўрапейскага банка развіцця, аднак ільвіная доля грашовых сродкаў, укладзеных у праект, – сродкі рэспубліканскага бюджэту.

Мост атрымаўся не толькі прыгожы, вытанчаны, з сучаснай архітэктурай і ўражваючай ілюмінацыяй, але, як запэўніваюць самі будаўнікі, надзейны і функцыянальны.

Яго будаўніцтва пачалося ў снежні 2021 года побач са старым мостам, які функцыянаваў да моманту адкрыцця новага аб’екта і цяпер падлягае дэмантажу.

Намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Баравік наведаў будоўлю, дзе пазнаёміўся з ходам работ і абмеркаваў яго са спецыялістамі:

– Беліцкі мост, пабудаваны ў 1962 годзе, адносіўся да катэгорыі мастоў з паніжанай грузапад’ёмнасцю і адпаведнымі абмежаваннямі, па якіх не павінен хадзіць вялікі транспарт, бо яны недастаткова шырокія і трывалыя. Каб забяспечыць грузаперавозкі ў гэтым запатрабаваным напрамку, побач быў узведзены новы мост, які вырашыў праблемы лагістыкі.

Падрадчыкам на будаўніцтве выступіла ААТ “Мостабуд” холдынгу “Белаўтадар”, а дакладней, яго філіял – Мостабудаўнічае ўпраўленне № 3 горада Баранавічы. Дырэктар Аляксандр Гурда расказаў, наколькі ўдалося рэалізаваць намечаныя задумкі:

– На працягу двух гадоў вяліся інтэнсіўныя работы па ўзвядзенні новага моставага пераходу. Новы Беліцкі мост прыгожы і сучасны, адпавядае актуальным нагрузкам: пашырана дарожнае палатно, пракладзены шырокія тратуары.

Для будаўніцтва новай канструкцыі выкарыстоўваліся цэльныя жалезабетонныя балкі даўжынёй 33 метры і металічнае пралётнае збудаванне даўжынёй 180 метраў, закупленае на беларускім і расійскім прадпрыемствах. Адметна, што праектам на мосце прадугледжаны розныя нюансы, у тым ліку падмаставы праход для суднаў са святлафорам для суднаходнага руху. На аб’екце былі занятыя два падраздзяленні ААТ “Мостабуд” – МБУ-3 і “Мостатрад № 58”, адсыпку падыходаў ажыццяўлялі падраздзяленні Гродзенскага дарожна-будаўнічага трэста № 6 – ДБУ-24 і ДБУ-28. Сёння ў ліку будаўнікоў тут вахтавым метадам на 15 дзён запар працуюць таксама і дзятлаўчане.

– У адрозненне ад папярэдніка, мост здольны вытрымаць вялікія нагрузкі, – прадаўжае Аляксандр Уладзіміравіч. – Першая чарга будаўніцтва практычна завершана – транзітны транспартны рух праз мост быў пушчаны з 3 лістапада, аднак работы прадаўжаюцца. Другой чаргой будаўнічых работ згодна з праектам з’яўляецца ліквідацыя старога моста, на сёння ўжо дэмантаваны балкі ў трох пралётах, разабрана маналітная пліта на металічным пралётным збудаванні, дэмантаж прадоўжыцца да кастрычніка 2024 года.

– Колькі павінен  праслужыць новы мост?

– Пасля завяршэння будаўніцтва мы даём гарантыю 5 гадоў, а праслужыць гадоў сто, не менш! – кажа суразмоўца.

Працэс узвядзення новага моста на пастаянным дзяржаўным кантролі, таму намеснік начальніка аддзела № 1, дзяржаўны будаўнічы інспектар спецыялізаванай інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Васілій Вішнеўскі часты госць на аб’екце, за апошнія два гады гэта дваццаты яго візіт у Беліцу.

– Будаўніцтва аб’екта было зарэгістравана 1 снежня 2021 года, з таго часу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь мы праводзім рэгулярныя яго агляды з перыядычнасцю не часцей аднаго разу ў 15 дзён. Асноўныя крытэрыі ацэнкі – выкананне работ у адпаведнасці з праектнай дакументацыяй і патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Кожны прыезд інспектараў – гэта абавязкова візуальны агляд, правядзенне замераў і азнаямленне з вядзеннем вытворча-выканаўчай і тэхнічнай дакументацыі. Што тычыцца будаўніцтва моста ў Беліцы, у ходзе інспекцыі тут былі ўстаноўлены некаторыя парушэнні, па якіх вынесены прадпісанні, вінаватыя пакараны. На сёння можна канстатаваць, што першая чарга будаўнічых работ выканана ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй. Збудаванне адпавядае нормам бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці. Мост быў цалкам гатовы для адкрыцця дарожнага руху, аднак будаўнічыя работы на аб’екце прадаўжаюцца, а значыць, не завершана і наша місія.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

52 минуты ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

1 час ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

3 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

3 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago