Жыхары Беларусі цэняць тое, што ў краіне ёсць магчымасць працаваць і зарабляць, што выконваецца пастаўленая кіраўніком дзяржавы задача аб захаванні працоўных калектываў. Аб гэтым заявіла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік рэспубліканскага выбарчага штаба кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мар’яна Шчоткіна, аналізуючы вынікі сустрэч давераных асоб з выбаршчыкамі.

“Давераныя асобы праводзяць сустрэчы ў першую чаргу на тых прадпрыемствах, дзе ёсць праблемы (у прыватнасці, з выплатай заработнай платы). Асаблівая ўвага ўдзяляецца арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі па месцы жыхарства, у ходзе якіх людзі таксама звяртаюцца з хвалюючымі пытаннямі. Іх можна падзяліць на два блокі. Першы датычыцца праблем мясцовага значэння: стану двароў і дарог, работы паліклінік, школ і г.д. у канкрэтным горадзе, раёне. Другі блок пытанняў – аб перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў цэлым. Людзей хвалююць пытанні пенсійнага ўзросту, падтрымкі моладзі і маладых сем’яў, змянення падатковай нагрузкі, будаўніцтва жылля, у тым ліку арэнднага. Даволі часта гучаць пытанні аб вектарах знешняй палітыкі, а таксама аб сітуацыі ва Украіне, – сказала Мар’яна Шчоткіна. – Так, многія цікавяцца пытаннямі аказання дапамогі тым, хто прыехаў у Беларусь з зоны канфлікту, людзі гатовы аказаць падтрымку пацярпелым і выказваюць удзячнасць дзеючаму кіраўніку дзяржавы за тое, што ў нашай краіне захоўваецца мір, спакой, парадак”.

“Выбудавана дакладная сістэма работы штаба, – падкрэсліла яго кіраўнік. – Адна з задач – каардынацыя работы давераных асоб (іх 30). Створаны арганізацыйны алгарытм сустрэч з выбаршчыкамі на прадпрыемствах і па месцы жыхарства. Я пераканана ў тым, што ўсе жыхары рэспублікі павінны мець магчымасць ведаць палажэнні праграмы нашага кандыдата і разумець, у якім напрамку рухаецца краіна. Залы на сустрэчах з выбаршчыкамі літаральна перапоўнены – гэта сведчыць аб вялікім грамадскім інтарэсе да выбарчай кампаніі”.

Паводле яе слоў, штодзень у штабе праводзіцца аналіз пытанняў, прапаноў, што паступілі, – з улікам гэтага арганізуецца далейшая агітацыйная работа. Асаблівы акцэнт зроблены на маніторынгу СМІ, да гэтай штодзённай работы падключаны актывісты БРСМ, Беларускага саюза жанчын і іншых грамадскіх аб’яднанняў. “У Мінску (вул. Фрунзэ, 5) адкрыта грамадская прыёмная нашага кандыдата на базе прыёмнай ГА “Белая Русь”, у якой ёсць 20 філіялаў, – дадала Мар’яна Шчоткіна. – У кастрычніку ў штабе пачне працаваць гарачая лінія”. Яна падкрэсліла, што агітацыйная работа ідзе кожны дзень з 8.00 да 22.00, давераныя асобы працуюць таксама на пікетах, у грамадскіх прыёмных.

“Напэўна, нам лягчэй, чым іншым штабам, паколькі нашага кандыдата добра ведаюць, яму давяраюць. Прыемна чуць словы падтрымкі, а таксама прапановы аб дапамозе ў рабоце выбарчага штаба. Напрыклад, сёння да нас звярнуўся мужчына: маўляў, я пенсіянер, вольнага часу шмат, ёсць асабісты аўтамабіль, гатовы дапамагчы. І такіх прыкладаў вельмі многа, некаторыя нават гатовы ўзяць водпуск, каб падключыцца да работы штаба”, – сказала Мар’яна Шчоткіна.

Што датычыцца якіх-небудзь заўваг, скаргаў на ход выбарчай кампаніі, то такіх зваротаў у штаб не паступала, праінфармавала Мар’яна Шчоткіна. “Кожны кандыдат у Прэзідэнты, у падтрымку вылучэння якога сабрана больш як 100 тыс. подпісаў, дастойны павагі. Зарэгістраваны чатыры кандыдаты, ёсць у адкрытым доступе іх праграмы, штабы сфарміраваны і працуюць, даволі актыўна праводзіцца агітацыя. Выбарчы працэс ідзе цывілізавана. І нікому не трэба ствараць штучныя ачагі напружання, – лічыць яна. – Наш народ ніколі не быў пасіўным, інертным, і я думаю, што 11 кастрычніка людзі выкажуць сваю грамадзянскую пазіцыю, зрабіўшы выбар паміж кандыдатамі”.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации