Для Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” стала добрай традыцыяй напярэдадні 8 Сакавіка ладзіць урачыстае пасяджэнне.
Удзел у ім прымаюць жанчыны-актывісткі нашага раёна, якія дасягнулі поспехаў у розных сферах дзейнасці, з’яўляюцца кіраўнікамі ўстановаў і арганізацый, дамагаюцца высокіх паказчыкаў у рабоце. Сёлета пляцоўкай для такой сустрэчы стаў Гезгалаўскі яслі-сад, дзе гасцей віталі загадчыца ўстановы Святлана Гурская, педагагічны калектыў і, безумоўна, выхаванцы.
Галоўнае прызначэнне жанчыны на зямлі – быць маці. Тэме мацярынства быў прысвечаны ўрачысты канцэрт ад выхаванцаў дзіцячага садка. Гучалі самыя шчырыя вершы і песні, якія краналі гасцей літаральна да слёз, а каб падарыць прысутным яшчэ і ўсмешкі, дзеткі паказалі некалькі гумарыстычных нумароў.
За цудоўнае выступленне старшыня раённай арганізацыі жансавета Алена Жадзейка аддзячыла малечу размалёўкамі. Алена Іванаўна павіншавала ўдзельніц сустрэчы, а ў іх асобе і ўсіх жанчын Дзятлаўшчыны з надыходзячым святам пажадала здароўя, любові, прыгажосці і ўзаемаразумення. Таксама лідар раённай жаночай арганізацыі прагартала самыя яркія старонкі падзей 2019 года, расказала аб галоўных накірунках работы жансавета, удзеле ў акцыях і мерапрыемствах, поспехах і перамогах жанчын нашага раёна, адзначыла найбольш удалыя ідэі і праекты года мінулага, падзякавала за супрацоўніцтва і актыўную жыццёвую пазіцыю актывісткам і ўручыла падарункі ад жансавета. Іх удастоіліся лаурэат конкурсу “Жанчына года-2018” – дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Ганна Франюк і прыёмная матуля з аграгарадка Гезгалы Валянціна Аніскевіч.
Чараду віншаванняў прадоўжыла бяспройгрышная латарэя з жартоўнымі вершамі аб характарах жанчын і пажаданні сябровак па жансавету. Цёплая сустрэча і выдатны настрой сталі цудоўнымі падарункамі да 8 Сакавіка для ўсіх удзельніц мерапрыемства. Развітваючыся, жанчыны выказвалі ўдзячнасць калектыву ясляў-сада.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Два «автопожара» зарегистрированы в Гродненской области 3 июля. По одной из версий, в одном случае,…
Нядаўна камунальная служба раёна набыла новы сучасны смеццявоз, які заменіць “пажылую” тэхніку. Падрабязней пра пакупку…
Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта адшукваецца Дзмітрый Анатольевіч Мікулка, 12 верасня 1983 года нараджэння, які…
Лета – сезон адпускоў, але, на жаль, і актывізацыі пляжных злодзеяў. Пра што варта памятаць…
Белорусов ждет дождливая и прохладная неделя. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии,…
9 ліпеня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…