У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў Дварэцкай сярэдняй школе пачала сваю працу фотазона «Беларускі куточак», створаная вучнямі 4 класа, якія прынеслі сюды з бабульчыных куфэркаў прыгожыя рэчы.
Зацікавіў дзяцей белы абрус, багата аздоблены вышыўкай, святочны, яго засцілалі, калі ў дом прыходзілі госці, і другія рэчы з мудрагелістымі ўзорамі, сярод якіх можна разгледзець і дзівосныя расліны. Некалі вышыванка была самым папулярным сродкам упрыгожвання адзення, побытавых рэчаў. І сёння рэчы з бабулінага куфэрка вяртаюцца да жыцця. Калаўрот прыцягнуў увагу дзяцей не толькі як элемент у фотазоне, але і як прылада для прадзення, на якой можна паспрабаваць самім спрасці нітку.
Святкаванне ў школе Міжнароднага дня роднай мовы дае яшчэ раз магчымасць паглыбіць веды аб культуры і традыцыях беларускага народа, абудзіць цікавасць да вывучэння роднай мовы.
Дзеці і настаўнікі з задавальненнем фатаграфуюцца ў “Беларускім куточку”, дзеляцца сваімі ўражаннямі.
Вольга СЯМАШКА,
выхавальніца Дварэцкай сярэдняй школы
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…