Беларусь мая сінявокая,
Незалежная Беларусь,
Поле жытняе, неба чыстае,
На Маўчадцы – шэрая гусь.
Па ўсёй зямлі краю лепшага
Не знайсці нам, не адшукаць.
За цябе грудзьмі мы гатовы стаць
І жыццё за цябе аддаць.
Працай славішся, міратворчасцю,
Залатымі рукамі людзей,
Дружбай вернаю, шляхам праведным
І палётам высокіх надзей.
Ты змагалася, Беларусь мая,
За народ свой і за сябе.
Выйшла вольнаю, пераможцаю
У крывавай той барацьбе.
Дык шчаслівай будзь і цвіці, красуй,
Неба мірнае захавай!
Хай у светлы Дзень Незалежнасці
Слава шырыцца з краю ў край!

Алена Абрамчык

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации