Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

На Гродзеншчыне стартаваў новы сезон рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта “Зімовы маршрут”, які праходзіць з ініцыятывы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

29 студзеня атрад “Лёд і полымя” імя Героя Савецкага Саюза А. М. Кіжэватава сустрэўся з навучэнцамі Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна. Па традыцыі на ўрачыстым сходзе камандзір атрада Сава Пажога ўручыў знак-сімвал моладзевага праекта дырэктару ўстановы Эдуарду Ненартовічу.

– Прыемна вітаць у Гезгалах лепшых студэнтаў Беларусі, – падзякаваў Эдуард Іосіфавіч, уручаючы студатрадаўцам падарунак ад школьнікаў. – Нашы выпускнікі таксама валанцёры і актывісты, хутка і яны стануць студэнтамі і, спадзяюся, будуць раўняцца на вас. Наш аграгарадок вядомы тым, што ў свой час тут базіраваліся савецкія ракетныя вайсковыя часці, якія абаранялі краіну надзейным шчытом, а наша школа носіць імя вядомага ваеннага начальніка Мітрафана Нядзеліна. Няхай гэты падарунак нагадвае вам пра наведванне нашых мясцін.

Байцы пачалі сваю місію з гімна студатрадаўцаў, які выканалі разам. Расказалі, што навінкай “Зімовага маршруту-2025” стаў удзел у праекце адразу двух атрадаў – “Азімыя” Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і зводнага “Лёд і полымя”, што аб’яднаў маладых людзей з розных ВНУ нашай краіны. Адпраўной кропкай сёлетняга “Зімовага маршруту” 27 студзеня стаў горад Навагрудак. Байцы студэнцкіх атрадаў наведваюць сельскія і гарадскія школы, праводзяць прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі па прынцыпе “роўны вучыць роўнага”, майстар-класы для навучэнцаў малодшых класаў, патрыятычныя акцыі ў памяць аб героях і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, аказваюць шэфскую дапамогу ветэранам і адзінокім пажылым людзям. Таксама ў праграме сустрэч – творчыя канцэрты з запрашэннем жыхароў населеных пунктаў.

Для гезгалаўскіх школьнікаў байцы падрыхтавалі адукацыйна-гульнявую праграму “Вайны звязаныя старонкі”, майстар-класы па вырабе сувеніраў і арыгамі, інтэлектуальную гульню “Атамны адрэналін”, спаборніцтвы па валейболе і многае іншае. Таксама яны расказалі пра свае навучальныя ўстановы і ўдзел у студатрадаўскім руху.

Прыемным момантам сустрэчы стала ўрачыстая цырымонія развітання дзевяцікласнікаў з піянерскім гальштукам і ўручэнне ім членскіх білетаў ГА “БРСМ”. Яе правялі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і педагог-арганізатар школы Наталля Ліцкевіч. Паўдзельнічалі ва ўрачыстасці і студатрадаўцы. Усяго ў гэты дзень рады раённага моладзевага аб’яднання папоўнілі дзесяць юных гезгальцаў.

– Сёння значны дзень. Вы сустрэлі ў сваёй школе “Зімовы маршрут”, шмат даведаліся пра студатрадаўскі рух і дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў цэлым, – павіншавала новых членаў аб’яднання Кацярына Хілімончык. – Насіце свае значкі “БРСМ” годна і ведайце, што заўжды можаце праявіць сябе ў розных кірунках дзейнасці вялікай моладзевай сям’і. Пакуль жа ваша задача – старанна вучыцца, каб упэўнена стаць на далейшую жыццёвую дарогу. Поспехаў вам.

Ад імя дзевяцікласнікаў з вітальным словам выступіла Аляксандра Каско. Яна павіншавала сваіх сяброў з адметнай падзеяй і паабяцала, што ўсе яны таксама будуць смелымі, актыўнымі, крэатыўнымі ўдзельнікамі моладзевага руху.

Шмат радасці і пазітыву навучэнцам, педагогам і гасцям прынёс творчы канцэрт ад байцоў атрада “Лёд і полымя”.

Праграма сустрэчы прадоўжылася на спартыўна-працоўнай ноце: паралельна былі арганізаваны спаборніцтвы па валейболе, працоўны дэсант па ўборцы мясцовага помніка і наведванне валанцёрамі дома сумеснага самастойнага пражывання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Пасля насычанага дня госці развіталіся з гезгальцамі: акрамя Дзятлаўшчыны, на маршруце атрада “Лёд і полымя” яшчэ Шчучынскі раён, на карце “Азімых” – Іўеўскі, Воранаўскі, Лідскі раёны. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Предыдущая новость

Похожие публикации