Дбайныя жыхары Дзятлаўшчыны клапоцяцца не толькі аб добраўпарадкаванні малой радзімы, але і аб зберажэнні раённага бюджэту.

Так, у рэдакцыю звярнуўся дзятлаўчанін з пытаннем адносна гарадскога пляжа ў райцэнтры.

– Заўважыў, што на беразе пляжа ў Дзятлаве ноччу заўсёды працуе вулічнае асвятленне. Навошта траціць грошы, калі ў гэтым месцы няма прахадной дарогі для пешаходаў, аматараў купацца па начах таксама не назіраецца? – спытаў ён.

Адказ на пытанне даў намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль:

– Ва ўказаным месцы размяшчаецца ратавальны пост Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД, які з 2024 года пераведзены на кругласутачны рэжым работы. З мэтай захавання бяспекі грамадзян яго супрацоўнікі павінны кантраляваць возера, а значыць – мець добры агляд на яго ў любы час сутак. З гэтым звязана і цалкам апраўдана ўстаноўка свяцільнікаў на дадзеным участку.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации