Выбарчы IQ: Галасуй за веды!

Члены грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Казлоўшчынскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Выбарчы IQ: Галасуй за веды!”.

Заданні ўключалі ў сябе тэсты, рэбусы, крыжаванкі на веданне Выбарчага кодэкса, інстытута прэзідэнцтва, дасягненняў сучаснай Беларусі, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

“Пад добрым парасонам сям’і”

Пад такой назвай у Дзень узаемадзеяння з сям’ёй у Казлоўшчынскай школе прайшло сямейнае свята. Бацькі і дзеці ў розных конкурсах праявілі свае творчыя здольнасці, спрыт, кемлівасць і актыўнасць. Прадстаўнікі кожнай сям’і падзяліліся фактамі з сямейных архіваў: як выбіралі імёны дзецям, як праводзяць святы, хто лічыцца ў доме гаспадаром, запаўнялі генеалагічныя дрэвы і прадстаўлялі свой радавод.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации