Беларусь і Індыя дамовіліся аб павелічэнні паставак калійных угнаенняў

Абмен адпаведным мемарандумам аб узаемаразуменні адбыўся ў прысутнасці лідараў дзвюх краін.

Як растлумачыла генеральны дырэктар Беларускай калійнай кампаніі Алена Кудравец, мемарандум вызначае тое, як бакі будуць працаваць з 2018 па 2023 год, якія аб’ёмы будуць пастаўляцца асноўнаму пакупніку беларускага калію ў Індыі – кампаніі IPL. “Гэта з павелічэннем аб’ёмаў у параўнанні з тым, як у нас ёсць у гэтым кантрактным годзе. Павелічэнне аб’ёмаў бачыцца і з 2018 па 2023 год. Увесь мемарандум прадугледжвае пастаўку больш як 4 млн т. Там ёсць і апцыйныя аб’ёмы. Будзем бачыць па рынку, па сітуацыі”, – адзначыла яна.

Індыйскі рынак для БКК стратэгічны. “Гэта кантрактны рынак, разам з кітайскім. Але калі ў Кітаі ёсць свае вытворцы, то ў Індыі ўвесь тавар імпартуецца. І для нас вельмі важна захоўваць і баланс адносін на рынку, і баланс аб’ёмаў. Для нас гэта вельмі важны рынак”, – заявіла Алена Кудравец.

У цэлым, паводле яе слоў, сітуацыя на сусветным рынку калійных угнаенняў добрая, попыт перавышае прапанаванне.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации