– З вялікім задавальненнем ехаў да вас, шаноўны Анатоль Іванавіч, каб павіншаваць з тысячным намалотам, – так звярнуўся да вадзіцеля-тысячніка з КСУП “Белагурна” Анатоля Іванавіча Нагорнага старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.
Гэтага ўмелага працаўніка цэняць, шануюць і ў раёне, і ў гаспадарцы. Працавіты і сціплы, старанны і адказны – так сказала пра Анатоля Нагорнага старшыня прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Святлана Драб.
– Гэта працаўнік, якому давяраеш на ўсе 100 %, – зазначыла Святлана Іванаўна падчас шанавання лідара жніва.
Анатолю Нагорнаму пажадалі моцнага здароўя, добрага надвор’я і далейшых поспехаў. Віншаванні і найлепшыя пажаданні яму адрасавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар КСУП “Белагурна” Антон Маркевіч, старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Святлана Драб.
Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…
Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…
Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…