Раённае першынство па баскетболе сярод юнакоў  прайшло на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля сямідзесяці навучэнцаў  з сямі щстановаў адукацыі раёна.

Каманды-ўдзельніцы былі падзелены на дзве групы.

У склад першай групы ўвайшлі баскетбольныя каманды СШ № 1 горада Дзятлава, Хвінявіцкага д/с-СШ і  Дварэцкага д/с-СШ.

У другой групе сыгралі баскетбольныя каманды СШ № 3 горада Дзятлава, Гезгалаўскай СШ, Казлоўшчынскай СШ, Вензавецкага д/с-СШ.

У фінале сустрэліся каманды СШ № 1 і СШ № 3 горада Дзятлава, якія змагаліся за права стаць чэмпіёнам раённых спаборніцтваў.

Пераможцай раённага першынства па баскетболе стала  каманда СШ № 1 горада Дзятлава, сярэбраная перамога – у зборнай каманды СШ № 3, трэцімі сталі баскетбалісты Гезгалаўскай СШ, на чацвёртым месцы – каманда Дварэцкай СШ, пятай стала каманда Хвінявіцкай СШ, на шостым месцы – баскетбалісты Казлоўшчынскай СШ.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации