Багата тавараў і песень: у Дзятлаве прайшоў сельскагаспадарчы кірмаш (+відэа)

Фінальны раённы сельскагаспадарчы кірмаш прайшоў у Дзятлаве на плошчы 17 Верасня.

Ён аб’яднаў у сабе гандаль сезоннай прадукцыяй, прамысловымі таварамі, вырабамі майстроў, а таксама святочную праграму і бяспройгрышную латарэю.

Дзятлаўчане і госці горада завіталі на “Восеньскі кірмаш” з рознай мэтай. Пераважная большасць – каб набыць зерне, садавіну і агародніну або свежы мёд, якіх было багата ў машынах сельгаспрадпрыемстваў раёна. Павышаным попытам карысталіся бульба ў КСУП “Жукоўшчына” і камбікорм, збожжавыя культуры ў КСУП “Войневічы”, капуста, морква, цыбуля і перцы, якіх на кірмаш нямала прывезлі прыватныя фермеры. Пастаянна трымаўся наплыў пакупнікоў каля фургона “Слонімскага мясакамбіната, таксама актыўна ішоў гандаль жывымі кветкамі і саджанцамі.

Прадавец магазіна “Петушок” Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў Анжаліка Кедук заўважыла, што сёння іх прадукцыя разышлася імгненна: паўтары тоны камбікорму “свіная крупка” разабралі за першыя некалькі гадзін. Людзі набывалі на корм хатняй жывёле па 3-5 мяхоў адразу.

Жанчына расказала, што свіны і курыны камбікорм заўсёды можна набыць у іх фірменным магазіне.

Задаволеныя пакупкамі дзятлаўчане падзяліліся сваімі ўражаннямі ад кірмашу.

Марына і Мікалай Пятроўскія:

– Мы ўсёй сям’ёй прыйшлі набыць капусту, будзем квасіць па нашым сямейным рэцэпце. Калі надвор’е дазволіць, пагуляем па плошчы, паглядзім канцэрт.

Вольга і Аляксандр Ківулі:

– На сельскагаспадарчым кірмашы мы ўпершыню гэтай восенню. Захацелі набыць перцы, выбралі самыя прыгожыя і сакавітыя. Агародніна проста класная, таму адразу купілі сетку. Вельмі спадабаўся кмен, цяпер прыглядваемся да капусты. У гэтым годзе  кірмаш добры: выбар вялікі, кожны знойдзе тут, што яму трэба. У нас ёсць свой агарод, але калі нешта не ўрадзіла, на кірмашы заўжды можна гэта знайсці.

Галіна Даргевіч:

– Прыехалі на кірмаш разам са свекрывёй Галінай Даргевіч і калегам па працы. Тут добра, ажыўлена, усяго хапае, яшчэ і канцэрт ладзіцца душэўны. Мы набылі агародніны ў запас: морквы, цыбулі, перцаў, буракоў, таксама прыдбалі што-нішто з хатніх рэчаў, хочам яшчэ ўзяць капусты.

Вядома, маем і свой агарод, аднак сёлета ўраджай небагаты з-за моцнай  засухі, дабіраем на кірмашы. Пакупак многа, таму чакаем таксі, каб вярнуцца ў роднае Засецце.

Мёд новага ўраджаю, а таксама іншую мядовую прадукцыю прапаноўвала пакупнікам мясцовая жыхарка Галіна Жадзейка. Пчалярствам захапляецца яе сын, які трымае вуллі па ўсім раёне – у Герніках, Лагунах, Разважжы, Савічах.

– Прапаноўваю мёд на любы густ: грэчневы, з разнатраўя, майскі. Ураджай сёлета вельмі добры, таму прадаём яго крыху танней, – запрашае пакупнікоў жанчына. – Можна набыць пяргу, забрус, праполіс, таксама прывезла на кірмаш свае яблычкі і бульбу.

Прамысловая секцыя кірмашу ўразіла сваёй разнастайнасцю і геаграфіяй: тут і цюль са Слуцка, і спартыўнае адзенне з Баранавічаў, вырабы і кухонныя прылады з Ваўкавыска, ювелірныя вырабы з Мінска і многае іншае. Былі б грошы і жаданне купляць!

Каляровыя цукеркі і пернікі ручной работы, а таксама духмяны чай розных гатункаў на Дзятлаўшчыну прывезлі госці з расійскага горада майстроў Гарадца Ніжагародскай вобласці.

– Наш горад славіцца майстрамі і іх работамі, прыехалі сюды парадаваць беларусаў сваім “хэндмэйдам”, – расказвае расіянін. – У нас сезон кірмашоў ужо завяршыўся, вырашылі па-брацку завітаць да суседзяў.

Не першы кірмаш разам жыхары Наваельні Тамара і Анатоль Кардашы. Наш зямляк знакаміты сваімі непаўторнымі вырабамі з гліны і тым, што перадае майстэрства малодшым пакаленням.

Дзятлаўчанам яны прадставілі сёння гліняны посуд – туркі для кавы, талеркі, маленькія сподачкі, кубкі і многае іншае. Тамара Кардаш кажа, што людзі набываюць гліняныя рэчы не толькі для прыгажосці, але і актыўна карыстаюцца імі ў паўсядзённым жыцці.

Які ж кірмаш без вясёлай песні: сёння тупнуць нагой і ад душы павесяліцца было разам з кім. На “Восеньскім кірмашы” сваю творчасць гасцям дарылі лепшыя калектывы раёна – ансамблі “Суседзі”, “Ятранка”, “Мара”, “Бахталачы”,  творчыя каманды з Гезгалаўскага, Круцілавіцкага, Казлоўшчынскага дамоў культур.

Для ахвотнікаў  выпрабаваць удачу на працягу ўсяго мерапрыемства працавала жартоўная бяспройгрышная латарэя.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара, фота і відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

11 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

11 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

11 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

12 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

12 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

12 часов ago