Бацькі – гэта таксама прафесія

З 16 верасня па 21 кастрычніка на Дзятлаўшчыне праходзіць раённая акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства расказала выхавальнік сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярына Губко:

– Акцыя арганізавана для прыцягнення ўвагі жыхароў раёна да праблемы сацыяльнага сіроцтва, папулярызацыі сямейных формаў уладкавання дзяцей-сірот і тых, што засталіся без апекі бацькоў. З яе дапамогай імкнёмся павысіць прэстыж прафесій “прыёмныя бацькі” і “бацькі-выхавальнікі”.

– Кацярына Аляксандраўна, чаму ў нашай краіне перавага аддаецца менавіта сямейным формам уладкавання дзяцей?

– Як сведчыць педагагічны вопыт, сям’я была і застаецца галоўным інстытутам выхавання. Тое, што маленькі чалавек з ранніх гадоў набывае ў сям’і, ён потым захоўвае на ўсё жыццё. У ёй закладваюцца асновы асобы дзіцяці, і да паступлення ў школу яно ўжо больш чым напалову сфарміравана як асоба. Менавіта таму на сёння замяшчальная сям’я для дзяцей-сірот і тых, якія засталіся без апекі бацькоў, з’яўляецца найбольш эфектыўным сродкам сацыялізацыі, а паколькі ў нашым раёне здараюцца выпадкі, калі дзеці аказваюцца пад дзяржаўнай абаронай, то яны маюць патрэбу ў замяшчальных бацьках.

– Ці шмат на Дзятлаўшчыне такіх сем’яў?

– У раёне функцыянуюць дзве прыёмныя сям’і і адзін дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе гадуюцца 11 непаўналетніх. Замяшчальныя бацькі дапамагаюць дзецям з няпростым лёсам, даюць ім магчымасць жыць у атмасферы любові, клопату, увагі, з адчуваннем значнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Сёлета ў рамках акцыі “Сям’я для кожнага дзіцяці” праходзіць анлайн-марафон “Сям’я – гэта…” і конкурс малюнкаў сярод дзяцей-сірот і тых, якія засталіся без апекі бацькоў, “Я і мая мара”, транслюецца станоўчы вопыт выхавання дзяцей у сям’і. Таксама спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра правядуць апытанне жыхароў раёна па вывучэнні праблемы сацыяльнага сіроцтва і магчымасці прыняцця дзіцяці-сіраты на выхаванне.

– Куды звяртацца людзям, якія хацелі б падарыць дзіцяці сямейнае цяпло?

– Больш падрабязную інфармацыю аб сямейных формах уладкавання дзяцей сірот і тых, якія засталіся без апекі бацькоў, можна атрымаць у спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Алены Анатольеўны Чайкоўскай па нумары 6-41-45, а таксама ў дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярыны Сяргееўны Ляўкевіч па нумары 2-71-18.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

56 секунд ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

3 часа ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

3 часа ago

«Жатва без потерь и сохранение урожая». Константин Бурак о первостепенных задачах аграриев

Уборочная кампания без потерь и сохранение урожая - первостепенные задачи не только для аграрного сектора,…

3 часа ago

Министры, местная вертикаль и дипломаты. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 июля рассмотрел кадровые вопросы. Глава государства назначил: Ольшевского Вадима Ивановича-…

4 часа ago

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

7 часов ago