Бацькам і дзецям трэба ведаць

У Беларусі прымаюцца сур’ёзныя меры па папярэджанні злачынстваў супраць палавой свабоды і недатыкальнасці непаўналетніх.

На жаль, гэта негатыўная з’ява яшчэ сустракаецца ў нашым грамадстве.

Як не дапусціць падобных замахаў і якія дзеянні караюцца крымінальным заканадаўствам, расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Петрукевіч:

– Да злачынстваў супраць палавой свабоды і недатыкальнасці адносяцца: згвалтаванне непаўналетняга ці малалетняга; гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару і прымушэнне да іх; палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў; распусныя дзеянні.

Здараецца, што такім злачынствам спадарожнічаюць дзеі, якія адносяцца да кампетэнцыі падраздзяленняў наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі. Гэта распаўсюджванне, рэкламаванне, трансляцыя ці дэманстрацыя парнаграфічных матэрыялаў непаўналетняму або выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў з выявай непаўналетніх і малалетніх.  А таксама ўцягванне, прымус, арганізацыя або выкарыстанне заняцца прастытуцыяй непаўналетняга ці стварэнне для гэтага ўмоваў, гандаль дзецьмі, выкарыстанне іх рабскай працы, выкраданне для эксплуатацыі і незаконнае працаўладкаванне за мяжой.

Абапіраючыся на праваахоўную практыку і аналіз злачынстваў, звязаных з сексуальным гвалтам над непаўналетнімі, міліцыя ажыццяўляе папераджальныя меры па некалькіх кірунках. У дзіцячых калектывах і падлеткавым асяроддзі праваахоўнікі расказваюць аб правілах бяспекі ў грамадскіх месцах, па месцы жыхарства, інтэрнэце. Дарослым на рабоце і праз сродкі масавай інфармацыі тлумачацца меры крымінальнага пакарання за сексуальныя злачынствы над непаўналетнімі, расказваюць, як аберагчы дзяцей. Наладжаны кантроль за асобамі, якія раней прыцягваліся да адказнасці за падобныя парушэнні. Пільная ўвага надаецца сацыяльна небяспечным, замяшчальным сем’ям, дзіцячым дамам і непаўналетнім, якія дапускалі факты бадзяжніцтва.

Разам з тым абавязкова інфармуем, што забараняецца ствараць непатрэбны ажыятаж сярод дзяцей і бацькоў і прыводзіць ілжывыя прыклады аб нібыта ўчыненых злачынствах. Дарослых папярэджваем, што калі яны даведаліся аб гвалце над дзіцём, то ні ў якім разе нельга вінаваціць яго, бо можа замкнуцца і нічога больш не расказаць.

Як супрацоўнік праваахоўных органаў, я заклікаю бацькоў навучыць сваіх сыноў і дачок не саромецца гучна клікаць на дапамогу пры замахах зламыснікаў, не дапускаць знаходжання непаўналетніх на вуліцы без суправаджэння пасля 23 гадзін вечара, заўсёды ведаць, куды ідзе дзіця і як яго можна знайсці. Расказвайце, што злачынцы могуць ужыць не толькі гвалтоўныя, але і “спакуслівыя” прыёмы: завабліваць цукеркамі, марожаным, цацкамі, паабяцаць нешта паказаць ці разам пагуляць. Варта ведаць, што нярэдка злачынцам аказваецца чалавек, які знаходзіцца з дзецьмі і падлеткамі ў паўсядзённых кантактах: кіруе гурткамі, секцыямі, займаецца рэпетытарствам. Трэба, каб дзеці дзяліліся з бацькамі ўсім, што адбываецца з імі. Растлумачце, што ў інтэрнэце злачынцы, як правіла, прадстаўляюцца падлеткамі, выкарыстоўваюць адпаведную манеру стасункаў і тактычныя прыёмы для завалодання інтымнымі фота і відэа для наступнага шантажу. Памятайце, што віртуальныя знаёмыя павінны заставацца віртуальнымі, а ўсе рэальныя сустрэчы павінны праходзіць пад наглядам і з дазволу бацькоў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

На старт! Увага! Марш!

Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…

50 минут ago

Пошукі скарбаў, бітва талентаў і тэрапія весялосцю

На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…

55 минут ago

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

2 часа ago

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

4 часа ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

9 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

1 день ago