Азеляненне горада прадаўжаецца

20 кастрычніка ў гарадскім скверы на перасячэнні вуліц Чырвонаармейскай, Кастрычніцкай і Першамайскай Дзятлаўчане з розных арганізацый высадзілі каля 200 кустоў.

У азеляненні гарадскога сквера прынялі ўдзел работнікі Дзятлаўскага РУП ЖКГ пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара жылкамунгаса Віктара Дзедуля, першы сакратар і галоўны бухгалтар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”  Кацярына Хілімончык і Наталля Маркава, навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава разам са сваёй настаўніцай Таццянай Пазняк, начальнік і галоўны спецыяліст Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі і Андрэй Лявончык.

Карэспандэнт газеты “Перамога” пацікавіўся ў тэхніка па азеляненні жылкамунгаса Алены Мастыка, як праходзіць высадка кустоў сёлета:

– Кожны год садзім як кусты, так і дрэвы – стараемся чаргаваць. Сёння мы высадзілі каля 200 кустоў: спірэі і вяйгелы, якія прыгожа цвітуць, і дэкаратыўна—ліставыя – пузыраплоднікі. Таксама нам удалося зрабіць жывую агароджу, якая не толькі ўпрыгожыць месца адпачынку многіх гараджан, але і створыць цень у гарачыя летнія дні. Хачу падзякаваць усім, хто сёння прымаў удзел у азеляненні гарадскога сквера – мы зрабілі вялікую справу для нашага любімага горада. У сваю чаргу, заклікаю дзятлаўчан беражліва ставіцца да прыроды.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

11 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

12 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

12 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

14 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

14 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

14 часов ago