У Дзятлаве адкрылі Год культуры
“Віват, культура!” – пад такім дэвізам на Дзятлаўшчыне ўрачыста адкрылі 2016 год, абвешчаны ў Беларусі Годам культуры. Старт быў дадзены 27 лютага ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава. Госці мерапрыемства мелі магчымасць павітацца за руку са Скарынам, пабачыць, як працуюць майстры дэкаратыўнай творчасці, паслухаць песні эстрадных і самадзейных
Дзятлаўчанкі павіншавалі абаронцаў Айчыны (фотарэпартаж)
Яскравай, арыгінальнай і ў нечым нават нечаканай атрымалася віншавальная паштоўка абаронцам Айчыны ад жанчын, дзяўчат і дзяўчынак Дзятлаўшчыны. Сёлета іх віншавалі работнікі культуры раёна, педагогі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, школ горада Дзятлава і раёна, народныя калектывы і юныя таленты. Павіншаваў мужчын са святам і ўручыў пагоны ваенны камісар Дзятлаўскага
Міністэрства абароны ўручыла ўзнагароды журналістам
16 лютага ў Цэнтральным Доме афіцэраў Мінска прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў рэспубліканскага штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – Дзятлаўская раённая газета “Перамога”. Узнагароды канкурсанты атрымалі з рук міністра абароны Беларусі Андрэя
Хрышчэнне Гасподняе сустрэлі ў Цяцейках (фотарэпартаж)
У аграсядзібе “Каля дуба” Сяргея і Жанны Калпінскіх, што ў Цяцейках, сустрэлі Хрышчэнне Гасподняе. Малебен, прысвечаны вялікаму праваслаўнаму святу, і асвячэнне вады тут чацвёрты год запар праводзіць настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц іерэй Сергій Антошкаў. Родныя, сябры і знаёмыя гаспадароў сядзібы, а таксама ўсе жадаючыя сабраліся ля вадаёма, каб малітвай і традыцыйным
На Гродзеншчыне прайшоў навукова-практычны семінар для рэдакцый газет вобласці (фотарэпартаж)
11 снежня на базе газеты “Перспектыва” ў Гродзенскім раёне адбыўся рэгіянальны навукова-практычны семінар “Мова ў сродках масавай камунікацыі як інструмент уздзеяння на свядомасць людзей” для галоўных рэдактараў газет сумесна з кафедрай журналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У рабоце семінара браў удзел галоўны рэдактар газеты “Перамога” Алег Кудзінаў. Насычаная
У Дзятлаве выпеклі 100-кілаграмовы каравай (фота)
13 лістапада ў Дзятлаве праходзіць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”. Да яго мясцовыя хлебапёкі вырабілі гіганцкі каравай. Разам з каласамі ён мае шэсць ярусаў, амаль мятровы дыяметр і вагу каля 100 кілаграмаў.
На Дзятлаўшчыне прайшоў абласны каардынацыйны савет па турызме
28 кастрычніка абласны каардынацыйны савет па турызме прайшоў на базе санаторыя “Альфа Радон” у Дзятлаўскім раёне. Удзел у ім бралі больш за 30 дэлегатаў – куратары сацыяльнай сферы кожнага з раёнаў вобласці, начальнікі аддзелаў спорту і турызму райвыканкамаў, прадстаўнікі турыстычных арганізацый, іншыя зацікаўленыя ў развіцці рэгіянальнага турызму людзі. Старшынствавалі на
Моладзь Гродзеншчыны наведала IV Форум маладых журналістаў (фотарэпартаж)
22-23 верасня ў Мінску прайшоў IV Форум маладых журналістаў “Агульны погляд у будучыню. Журналістыка: выбар маладых”, які наведалі каля 150 удзельнікаў з усёй Беларусі. Дэлегацыю Гродзенскай вобласці на форуме прадстаўлялі 20 журналістаў з 15 сродкаў масавай інфармацыі, сярод іх – карэспандэнтка Дзятлаўскай раённай газеты “Перамога”. Праект “Сучасная журналістыка” Трэнінг на
На Дзятлаўшчыне ўрачыста адкрыўся санаторый “Альфа Радон”
2 гады 2 месяцы і 2 дні ў Дзятлаўскім раёне вялося будаўніцтва санаторыя рэспубліканскага значэння “Альфа Радон”. 28 жніўня адбылася цырымонія яго ўрачыстага адкрыцця, на якой прысутнічалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык і іншыя высокія госці. Уладзімір Васільевіч Краўцоў павіншаваў прысутных са знакавай для ўсёй
Фотаэкскурсія па краязнаўчым музеі імя Ф. К. Багушэвіча
У межах прэс-тура журналісты Гродзеншчыны наведалі Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча. Сёлета спаўняецца 60 гадоў з той пары, як у музеі адкрылася першая экспазіцыя. У год адкрыцця тут працавалі аддзел сацыялістычнага будаўніцтва і куточак, прысвечаны беларускаму паэту-дэмакрату Францішку Багушэвічу. У 1965 годзе ў музеі была адкрыта новая экспазіцыя,