Свята салідных людей
Кастрычнік па добрай традыцыі адкрываецца святам залатога ўзросту – Днём пажылых людзей. Для кожнай арганізацыі Дзятлаўшчыны гэта час адзначыць тых, хто прысвяціў сумленнай працы дзеля Радзімы гады і дзесяцігоддзі сайго жыцця, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Напярэдадні Дня настаўніка СШ №3 горада Дзятлава сабрала на імпрэзу-шанаванне ветэранаў педагагічнай працы
І. Дарафейчік: “Дзеці — гэта найвялікшая каштоўнасць”
Не кожны настаўнік можа пахваліцца тым, што ў скарбонцы яго працоўных узнагародаў ёсць Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сёлета на жнівеньскай педагагічнай нарадзе гэтую высокую ўзнагароду атрымала таленавіты педагог з 34-гадовым стажам, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы №1 г. Дзятлава Ірына Уладзіміраўна Дарафейчык. Таксама ў ліку яе апошніх прафесійных
Восеньскі шарм брыльянтавага вяселля
Для Ніны Мікалаеўны і Івана Іванавіча Стэльмахаў з вёскі Ахонава кастрычнік адметны не толькі Днём пажылых людзей. Сёлета гэтая пара адзначыць сваё брыльянтавае вяселле — шасцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця. Пазнаёміліся яны на вясковых танцах у Ахонаве, куды са сваімі сяброўкамі прыходзіла Ніна з суседніх Клішавічаў. Яна была адной з чатырох сясцёр
“Сябры” дапамагалі, жартавалі, дзяліліся добрым настроем
На Дзятлаўшчыну ў чарговы раз наведаліся госці з Люксембурга — Рэнэ і Жоэль Фіш, муж і жонка, прадстаўнікі невялікай дабрачыннай арганізацыі пад назвай “Сябры ахвяраў чарнобыльскай трагедыі”, або проста “Сябры”, як яны самі сябе называюць. Дарэчы, “друзья” — адно з тых словаў, якія Рэно ведае па-руску. А яшчэ Рэно Фіш
Адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова
— Па выніках васьмі месяцаў бягучага года можна ўжо ўпэўнена сказаць, што Гродзенская вобласць выканае задачы і рэалізуе планы, якія былі пастаўлены перад рэгіёнам на 2014 год. Валавы рэгіянальны прадукт з пачатку года склаў 103,7 працэнта, амаль ва ўсіх сферах дзейнасці адзначаецца станоўчая дынаміка, — з такой пазітыўнай статыстыкі пачаў
Дзіцячы адпачынак: яркі, актыўны, здаровы
Пачатак восені адзначыўся правядзеннем у Гродне выставы-кірмашу “Еўрарэгіён “Нёман”, дзе актыўны ўдзел прынялі таксама і дзятлаўчане. Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі падзяліўся з наведвальнікамі выставы сваімі праектамі. Пра турыстычнае лета, гасціннасць для дзяцей і ўражанні ад выставы карэспандэнт гутарыла з дырэктарам цэнтра Тамарай Юранковай. — Тамара Канстанцінаўна, што вы паказвалі на
З машыны – у паштовую скрынку
Новай формай дастаўкі пошты насельніцтву, якая ўжо паспела добра зарэкамендаваць сябе, стала мотадастаўка. У Дзятлаўскім раённым вузле паштовай сувязі поштай “на колах” ахоплены 61% ад агульнага аб’ёму газет і карэспандэнцыі, што атрымліваюць абаненты. Нядаўна маршрутаў дастаўкі стала пяць, і мы не прамінём разам з паштальёнам “абкатаць” новае паштовае кальцо. Цяпер
Г. Кашко: “Самае страшнае для чалавека – адзінота”
Менш за два стагоддзі мінула з тае пары, калі прафесія медыцынскага работніка атаясамлялася не толькі з выкананнем медыцынскіх прызначэнняў, а ўвогуле з дапамогай усім, хто меў патрэбу ў доглядзе. Прадстаўніц такой прафесіі звалі літасцівыя сёстры, зямныя анёлы, белыя галубкі. Ад іх клопату і ласкі нават цяжка хворым станавілася лягчэй. Але
Зменены тарыфы на электраэнергію
Набыла сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2014 года “Аб індэксацыі субсідуемых дзяржавай коштаў на газ прыродны, звадкаваны, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння і ўнясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2014 года №1166”. Адпаведна з
Краса Дзятлаўшчыны атрымае пуцёўку за мяжу
Раённы конкурс грацыі і прыгажосці зноў пройдзе восенню ў Дзятлаве. Сёлета мерапрыемства плануюць правесці ў новым фармаце з запрашэннем спонсараў. Арганізатары “Красы Дзятлаўшчыны”, а гэта раённы Дом культуры пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”, запрашаюць на конкурс незамужніх дзяўчат,