У Хвінявіцкай сярэдняй школе і Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук прайшлі сустрэчы старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандра Бараноўскага з калектывамі ўстановаў.

Разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгай Рагачовай яны выканалі прыемную місію – уручылі білеты новым членам партыі.

– У Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны чатыры партыі, самая маладая з іх – “Белая Русь”, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч. – Яе мэты і задачы – умацаванне ўлады нашага Прэзідэнта, садзейнічанне аб’яднанню прагрэсіўных сіл, зацікаўленых у пабудове моцнай краіны, сацыяльна справядлівага грамадства. Партыя, у якую вы ўступаеце, на правільных пазіцыях. З кожным годам наша краіна развіваецца, мы жывём мірна, і ў гэтым заслуга, у першую чаргу, нашага кіраўніка дзяржавы.

Віншую вас з прыняццем правільнага рашэння, актыўна ўключайцеся ў дзейнасць партыі. Моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, працоўных поспехаў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации