Лета – выдатная пара, калі можна купацца, катацца на лодках і іншых плавальных сродках, рыбачыць, але неабходна памятаць, што бяспека каля вады заўжды павінна быць на першым месцы.
Ці шмат парушальнікаў на дзятлаўскім пляжы, якая інфармацыйная работа вядзецца з адпачывальнікамі, расказаў старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі:
– Адразу хачу адзначыць, што для камфортнага адпачынку на гарадскім пляжы ўстаноўлены лежакі, шматфункцыянальныя трэнажоры, абсталяваны спартыўная і валейбольная пляцоўкі, ёсць душ, пітная вада, пераапранальні, туалет, дзейнічае пракат катамаранаў. За бяспекай і спакойным правядзеннем вольнага часу на вадаёме пільна сочаць матросы-ратаўнікі раённай арганізацыі АСВОД. На пляжы ёсць інфармацыйны стэнд, дзе можна азнаёміцца з правіламі паводзінаў на вадзе, як правільна аказаць дапамогу чалавеку, які тоне, і іншае.
Але пры гэтым бываюць выпадкі парушэння некаторых правіл. Напрыклад, на мінулым тыдні на возеры былі заўважаны два хлопчыкі ў лодцы, якія лавілі рыбу. Як і належыць, на іх былі апрануты выратавальныя камізэлькі, але яны знаходзіліся адны без суправаджэння паўналетніх асоб. Матросы забралі іх на бераг і правялі растлумачальную работу.
АСВОД нагадвае: не адпускайце дзяцей адных на вадаём; назірайце за імі, калі плаваюць; выбірайце абсталяваны пляж, дзе дзяжураць ратаўнікі.
Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы…
21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…
21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…
22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…
Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…
Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…