Непадалёку ад галоўнага корпуса санаторыя “Радон” распачата будоўля яшчэ аднаго корпуса, чацвёртага.
Мяркуецца, што там размесцяцца 72 нумары для адпачывальнікаў, і корпус будзе злучаны з галоўным пераходам. Паводле пашпарта будоўлі, тэрміны ўзвядзення аб’екта сціслыя, таму штодня тут працуе значная колькасць рабочых.
Генпадрадчыкам з’яўляўецца ТАА “Юмікс”. Субпадрадныя работы па закладцы фундамента цяпер вядзе прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “АтолСтандарт” з Ліды.
30 студзеня будаўнікам давялося крышку прыпыніць свае будаўнічыя клопаты і паўдзельнічаць у сімвалічнай закладцы ў фундамент новага корпуса асвячоных каменьчыкаў.
На ўрачыстасць сабраліся не толькі будаўнікі, але і ўдзельнікі вытворчай нарады, якая праходзіла ў санаторыі “Радон” – намеснікі па медыцынскай частцы, галоўныя бухгалтары, адміністратары санаторыяў, якія належаць ААТ “Белаграздраўніца”.
У сімвалічнай закладцы каменьчыкаў прынялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, генеральны дырэктар ААТ “Белаграздраўніца” Васіль Сянько, галоўны доктар філіяла “Санаторый “Радон” Леанід Карпішэвіч. Кожны з іх выказаў на адрас будаўнікоў пажаданні плённай працы.
Асвяціў будоўлю і тых, хто заняты працай, протаіерэй Валерый Мануйла, настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня. Святар благаславіў на добрую справу.
Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…