Першы этап рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год” на Дзятлаўшчыне адбыўся ў санаторыі “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”.

Па ўзгадненні з галоўным доктарам установы Леанідам Карпішэвічам, акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях была ўключана ў канцэртную праграму, якая прайшла на базе санаторыя.

У зале ўстановы аздараўлення сабралася каля 200 чалавек, перад якімі выступіў інспектар Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка.

— Мяркую, пераважная большасць з тых, хто сёння прысутнічае ў гэтай зале, сустрэне навагоднія і калядныя святы дома. Як правіла, святкаванне Новага года не абыходзіцца без піратэхнікі, з якой прашу вас быць асабліва асцярожнымі, – адзначыў выступоўца.

Прысутныя пачулі парады, як засцерагчы сябе ў святы ад непрыемных сюрпрызаў. Інспектар яшчэ раз нагадаў аўдыторыі, як правільна і бяспечна ставіць навагодняе дрэва дома, якія ўпрыгажэнні можна выкарыстоўваць, а ад якіх лепш адмовіцца. Ён прапанаваў замацаваць гэтыя веды праглядам відэафільма пра навагоднія здарэнні, а пасля павіншаваў усіх з надыходзячымі святамі.

З 14 снежня пачаўся другі этап акцыі “Бяспечны Новы год”, які праходзіць ва ўстановах адукацыі раёна. Ва ўсіх школах горада Дзятлава адбыліся бацькоўскія сходы з удзелам супрацоўнікаў Дзятлаўскага РАНС, у навучальных установах раёна – прафілактычныя гутаркі. Ратаўнікі яшчэ раз нагадалі бацькам школьнікаў аб асаблівых правілах бяспекі ў Новы год і адміністрацыйнай адказнасці, якую бацькі панясуць за сваіх дзяцей-свавольнікаў, аматараў забаўляцца з петардамі.

Акцыя працягнецца ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации