Неабходна ведаць правілы паводзінаў у час навальніцы і як абараняцца ад паражэння маланкай.

Перад навальніцай неабходна зачыніць вокны, дзверы і дымаходы. Не дапускайце скразняка, бо ён можа прыцягнуць шаравую маланку. У час навальніцы нельга паліць печку, паколькі дым, які ідзе з трубы, мае высокую электраправоднасць. Неабходна трымацца як мага далей ад электраправодкі, антэнаў, вокнаў і дзвярэй, адключыць ад сеткі тэлевізары і радыёпрыёмнікі.

Калі навальніца застала вас у полі, нельга хавацца ў невялікіх стагах з сенам, пад дрэвам, якое расце адно. Не заставайцеся на ўзвышшах і ў адкрытых неабароненых месцах, асабліва паблізу металічных агароджаў, вільготных сцен, зазямлення маланкаадводу.

Знайдзіце лагчыну і схавайцеся там, лажыцеся на зямлю, падціснуўшы ногі і абняўшы рукамі калені.

Не раскрывайце над сабой парасон, не падымайце над галавой доўгія сельскагаспадарчыя прылады. Калі ў час навальніцы аказаліся ў лесе, схавайцеся пад нізкарослыя дрэвы.

У час навальніцы нельга купацца, лавіць рыбу. Калі едзеце на веласіпедзе або матацыкле, спыніцеся і адыдзіце ад іх на адлегласць не менш за 30 метраў. У аўтамабілі ў час навальніцы вы ў бяспецы, толькі неабходна спыніцца, зачыніць вокны і апусціць аўтамабільную антэну.

В. КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай энергаінспекцыі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации