Філіял “Слонімскае ўпраўленне магістральных газаправодаў” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” (далей філіял “Слонімскае УМГ”) эксплуатуе магістральныя газаправоды і газаправоды-адводы, якія праходзяць па 13 раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, з рабочым ціскам 5,4 МПа і 8,3 МПа.

На мясцовасці траса магістральнага газаправода пазначана жоўтымі апазнавальнымі слупамі з інфармацыйнымі таблічкамі вышынёй 1,5-2 метры ад паверхні зямлі. Апазнавальныя слупы ўстаноўлены на восі трубаправода ў межах бачнасці, на вуглах паваротаў газаправода, а таксама ў месцах перасячэння з аўтамабільнымі дарогамі і чыгункамі, з іншымі надземнымі і падземнымі камунікацыямі.

Матэрыялы, якія змяшчаюць даныя аб фактычным становішчы газаправода і кабеляў тэхналагічнай сувязі (выканаўчая здымка), прывязка зонаў мінімальных адлегласцяў і ўваходзячых у іх склад камунікацый і аб’ектаў нанесены на раённыя карты землекарыстання. Філіял “Слонімскае УМГ” прадастаўляе звесткі аб месцазнаходжанні газаправодаў і кабеляў тэхналагічнай сувязі зацікаўленым прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам па іх просьбах.

Механічныя пашкоджанні газаправода высокага ціску суправаджаюцца моцнымі выбухамі і пажарамі і прыводзяць да працяглага спынення падачы газу.

Для забеспячэння бяспечных умоваў эксплуатацыі газаправодаў Правіламі аховы магістральных трубаправодаў (пастанова Савета Міністраў РБ №584 ад 11.04.1998 г.) устаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе ўчастка зямлі, абмежаванага ўмоўнымі лініямі, якія праходзяць за 50 метраў ад восі трубаправода з кожнага боку.

Да ўвагі кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, лясгасаў, лясніцтваў, прадпрыемстваў, арганізацый, установаў і насельніцтва!

* Любыя работы і дзеянні ў ахоўнай зоне магістральнага газаправода, акрамя сельскагаспадарчых работ, выконваюцца толькі пры наяўнасці пісьмовага дазволу філіяла “Слонімскае УМГ”.

* Палявыя сельскагаспадарчыя работы ў ахоўнай зоне магістральнага газаправода праводзяцца землеўладальнікамі і землекарыстальнікамі з папярэднім паведамленнем філіялу “Слонімскае УМГ” аб іх пачатку.

Работнікі філіяла “Слонімскае УМГ” ажыццяўляюць рэгулярны кантроль стану ахоўнай зоны. Двойчы ў год філіял “Слонімскае УМГ” паведамляе землекарыстальнікам і арганізацыям аб мерах бяспекі і парадку выканання работ у ахоўных зонах газаправода.

Органы выканаўчай улады і службовыя асобы, грамадзяне, вінаватыя ў будаўніцтве будынкаў і збудаванняў без захавання бяспечных адлегласцяў да аб’ектаў сістэмаў газазабеспячэння (СНіП 2.05.06-85) або ў іх наўмысным блакіраванні ці пашкоджанні, іншых незаконных дзеяннях, якія парушаюць бесперабойную і бяспечную работу аб’ектаў сістэмаў газазабеспячэння, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У выпадку выяўлення пашкоджання трубаправода, запорнай арматуры, апазнавальных слупоў, несанкцыянаваных работ у ахоўнай зоне, уцечкі газу неабходна неадкладна паведаміць аб гэтым у філіял “Слонімскае УМГ” па тэлефонах: (801562) 5-99-75, 5-13-27; (8029)3525406 і па магчымасці прыняць меры па забеспячэнні аховы аварыйнага ўчастка, для папярэджання доступу ў ахоўную зону людзей і транспартных сродкаў.

Для атрымання пісьмовага дазволу на выкананне работ у ахоўнай зоне газаправода, узгаднення будаўніцтва, атрымання звестак аб месцазнаходжанні газаправода неабходна звяртацца ў філіял “Слонімскае УМГ” па адрасе: 231800, Гродзенская вобл., г. Слонім, Гродзенская шаша, тэлефоны: (801562)5-12-84, 7-23-41; (8029)6856507; 3354427.

Адміністрацыя філіяла “Слонімскае УМГ

Стоит почитать:

МАРГ устанавіў цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і ІП

Начальник подразделения «Гродногаза» за взятки лоббировал сторонние интересы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации