Арганізацыі Дзятлаўшчыны гатовы да работы зімой

У раёне завершана рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц да работы ў асенне-зімовы перыяд 2025-2026 гадоў.

Органам Дзяржэнергагазнагляду на тэрыторыі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна зарэгістравана 46 пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц і 124 пашпарты гатоўнасці спажыўцоў, праведзена больш за 520 абследаванняў электра- і цеплаўстановак.

У ходзе падрыхтоўкі аб’ектаў энергетыкі жыллёва-камунальнай гаспадаркі да ўстойлівай работы ў асенне-зімовы перыяд асаблівая ўвага надавалася якасці работ па тэхнічным абслугоўванні, рамонце і замене электра- і цеплаўстановак, трубаправодаў цеплавых сетак, унутраных сістэм цепласпажывання, тэхнічнаму стану ўнутраных і знешніх інжынерных камунікацый, прыбораў уліку, сістэм аўтаматычнага  рэгулявання параметраў цепланосьбіта ў сістэмах ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Аналіз арганізацый паказаў, што ў асобных выпадках праводзілася няякасная работа па падрыхтоўцы аб’ектаў да асенне-зімовага перыяду, у выніку чаго парушаліся ўстаноўленыя тэрміны рэгістрацыі гатоўнасці.

На падставе рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта № 135р ад 26 верасня “Аб уключэнні сістэм ацяплення” на тэрыторыі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна з 26 верасня 2025 года праводзяцца работы па ўключэнні сістэмы ацяплення ў наступнай чарговасці:

— дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, бібліятэкі, гасцініцы;

— жыллёвы фонд, інтэрнаты, установы адукацыі (за выключэннем дзіцячых дашкольных, школьных устаноў), лазні;

— грамадскія і адміністрацыйныя будынкі;

— прамысловыя і іншыя арганізацыі.

Пры гэтым выхад на гідраўлічны рэжым работы і водпуску цеплавой энергіі ў адпаведнасці з тэмпературным графікам для жыллёвага фонду ажыццяўляюцца на працягу 10 каляндарных дзён з моманту ўключэння ацяплення, таму ў гэты перыяд магчымы перабоі з цеплазабеспячэннем.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з апёкамі і траўмамі, ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

— спускацца ў адкрытыя цеплавыя камеры, калодзежы, каналы;

— спускацца і пераходзіць у неабсталяваных месцах траншэі, каналы, дзе вядуцца работы па пракладцы, рамонце цеплавых сетак;

— набліжацца да прамыінаў, утвораных у месцах прамываў трубаправодаў, бліжэй чым на 5 метраў;

— дакранацца да трубаправодаў пары і гарачай вады. Неабходна памятаць, што тэмпература гарачай вады можа дасягаць 150 градусаў цэльсія, а пары – 300;

— хадзіць па трубаправодах;

— пералазіць праз наземныя трубаправоды ў месцах, не абсталяваных пераходнымі масткамі;

— знаходзіцца блізка ад запорнай, рэгулюючай і ахоўнай арматуры фланцавых злучэнняў трубаправодаў;

— круціць засаўкі, вентылі, краны на любых трубаправодах;

— уваходзіць у памяшканні цеплавых пунктаў, кацельняў;

— набліжацца да месцаў правядзення рамонту, замены цеплавых сетак.

Памятайце, што невыкананне правілаў цеплабяспекі можа прывесці да непапраўных наступстваў.

Таццяна ГЛУБОКАЯ,
інспектар энергагазінспекцыі, дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

11 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

11 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

13 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

14 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

16 часов ago