Канцэрт

23 лютага ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца святочны канцэрт “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што аберагаць” да Дня абаронцаў Айчыны з удзелам беларускага поп-фолк гурта “Лялькі Карпарэйшн”. Пачатак у 15.30.

Масленіца

26 лютага на стадыёне “Колас” у Дзятлаве адбудзецца раённае свята “Масленіца”.

У праграме:

  • тэатралізаванае адкрыццё свята;
  • “Вясёлая зімовая эстафета” сярод камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна;
  • конкурс “Масленіцу ўпрыгож — на свята прывядзі”;
  • конкурс “Духмяны чай, залаты блін, прапановаў шмат — лепшы адзін”;
  • творчы конкурс “Дружна, весела жывём, оду Зімачцы спяём” сярод школаў Дзятлаўскага раёна;
  • канцэртная праграма лепшых артыстаў Дзятлаўшчыны;
  • выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Пачатак у 11 гадзін.

У 13 гадзін дзетак запрашае вясновая рэзідэнцыя Олафа ў Цэнтр культуры і народнай творчасці.
На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, дзіцячая пляцоўка, атракцыёны.

Свята

26 лютага ў гарадскім пасёлку Наваельня адбудзецца свята “Эх, ды Масленіца!”

У праграме:

  • тэатралізаванае адкрыццё свята;
  • “Сельская вясёлая эстафета”;
  • спартыўныя спаборніцтвы, гульнявая праграма, бяспройгрышная латарэя;
  • танцавальная праграма.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации