20-30 снежня Лідскі гісторыка-краязнаўчы музей напярэдадні навагодніх святаў запрашае паўдзельнічаць у гульні «Падарожжа ў царства Зімы». Наведвальнікаў чакаюць Царыца Зіма, Мароз Іванавіч, Снягурка. Таксама ў праграме цікавыя конкурсы і віктарыны.
25 снежня, на каталіцкія Каляды, у Мастоўскім раённым цэнтры культуры пройдзе тэатралізаванае прадстаўленне. У праграме — віншаванне ксяндза Валерыя, настаяцеля касцёла імя Марыі, пастаноўка на біблейскі сюжэт аб Нараджэнні Хрыста ў выкананні ўзорнага калектыву «Чароўны капялюшык», калядныя канты і калядкі ў выкананні дзіцячых аматарскіх калектываў.
26 снежня ў 12.30 у Лідскай дзіцячай школе мастацтваў пройдзе тэатралізаваны ранішнік «Навагодні перапалох». Дзяцей
і іх бацькоў сустрэнуць аніматары ў карнавальных касцюмах. Таксама дзеці сустрэнуцца з героямі навагодніх казак.
26 снежня ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці пройдзе дабрачынны ранішнік для дзяцей-сірот і дзяцей з прыёмных сем’яў.
У праграме — музычная тэатралізацыя пра казачныя прыгоды лясных жыхароў на Новы год.
29 снежня ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца шанаванне таленавітай моладзі раёна, якая працуе ў галіне культуры.
У час мерапрыемства адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў.
Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…