Падарожжа ў царства Зімы

20-30 снежня Лідскі гісторыка-краязнаўчы музей напярэдадні навагодніх святаў запрашае паўдзельнічаць у гульні “Падарожжа ў царства Зімы”. Наведвальнікаў чакаюць Царыца Зіма, Мароз Іванавіч, Снягурка. Таксама ў праграме цікавыя конкурсы і віктарыны.

Святло Божага нараджэння

25 снежня, на каталіцкія Каляды, у Мастоўскім раённым цэнтры культуры пройдзе тэатралізаванае прадстаўленне. У праграме — віншаванне ксяндза Валерыя, настаяцеля касцёла імя Марыі, пастаноўка на біблейскі сюжэт аб Нараджэнні Хрыста ў выкананні ўзорнага калектыву “Чароўны капялюшык”, калядныя канты і калядкі ў выкананні дзіцячых аматарскіх калектываў.

Навагодні перапалох

26 снежня ў 12.30 у Лідскай дзіцячай школе мастацтваў пройдзе тэатралізаваны ранішнік “Навагодні перапалох”. Дзяцей
і іх бацькоў сустрэнуць аніматары ў карнавальных касцюмах. Таксама дзеці сустрэнуцца з героямі навагодніх казак.

Чароўныя прыгоды на Новы Год

26 снежня ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці пройдзе дабрачынны ранішнік для дзяцей-сірот і дзяцей з прыёмных сем’яў.

У праграме — музычная тэатралізацыя пра казачныя прыгоды лясных жыхароў на Новы год.

Феерверк талентаў

29 снежня ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца шанаванне таленавітай моладзі раёна, якая працуе ў галіне культуры.

У час мерапрыемства адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў.

Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации