Сёння, 3 сакавіка, у Дзятлаве (гарадскі стадыён) стартуе адкрыты турнір па хакеі аматарскіх камандаў Гродзенскай вобласці. Заявіліся для ўдзелу каманды Дзятлава, Слоніма, Шчучына, Мастоў, Ашмянаў.
Старт першага матча прызначаны на 11.30. У матчы адкрыцця турніру сустрэнуцца каманды Дзятлава і Слоніма.
Наступныя матчы першага дня (3 сакавіка) паводле раскладу:
Масты – Шчучын (пачатак у 12.30).
Слонім – Ашмяны, 13.30.
Масты – Дзятлава,14.30.
Шчучын – Ашмяны, 15.30.
Матчы другога дня (4 сакавіка):
Дзятлава – Шчучын, 11.00.
Ашмяны – Масты, 12.00.
Шчучын – Слонім, 13.00.
Ашмяны – Дзятлава, 14.00,
Слонім – Масты, 15.00.
Б. Варна