Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда падзяліўся меркаваннем аб даце 20 ліпеня.
32 гады таму Аляксандр Лукашэнка ў якасці ўсенародна абранага кіраўніка дзяржавы прынёс прысягу ў Авальнай зале Дома ўрада.
– У маштабах глабальных цывілізацыйных працэсаў трыццаць два гады – толькі кароткае імгненне. Аднак для тых, хто стаў сведкам і ўдзельнікам станаўлення незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны, гэта значны адрэзак жыцця. Гэта перыяд зараджэння, росту і ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, а таксама час фарміравання цэлага пакалення грамадзян, якім выпаў гонар з’явіцца на свет і жыць пад мірным небам. Выбіраючы не проста Прэзідэнта, а мудрага кіраўніка – Бацьку, беларускі народ прадэманстраваў сваю сталасць і дальнабачнасць. 20 ліпеня 1994 года лідар нацыі прынёс прысягу на вернасць свайму народу. За 32 гады краіна прайшла шлях ад дэфіцыту тавараў, эканамічнага заняпаду, беспрацоўя і разгулу злачыннасці, ад агульнай нявызначанасці, да стабільнага і паступальнага развіцця.
Сёння Беларусь – краіна з перадавой высокатэхналагічнай сельскай гаспадаркай, якая забяспечвае сваю харчовую бяспеку і з’яўляецца экспарцёрам прадукцыі ў вядучыя краіны свету.
Погляд замежных гасцей і турыстаў на Беларусь – гэта вобраз краіны, якая адрозніваецца бяспекай, парадкам і чысцінёй, гасціннасцю грамадзян, маляўнічай прыродай і багатымі гісторыка-культурнымі помнікамі.
Гэтыя аспекты сталі свайго роду візітнай карткай Рэспублікі. Міралюбівая палітыка, імкненне да добрасуседскіх адносін і актыўны ўдзел у міжнародных арганізацыях стымулююць далейшае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з сусветнымі дзяржавамі. Паказальнымі прыкладамі такой палітыкі служаць уступленне Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва і ўвядзенне часовага бязвізавага рэжыму. На працягу ўсіх гэтых гадоў нязменным лідарам нацыі застаецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Пад яго кіраўніцтвам у краіне сфарміравана моцная дзяржаўная ўлада, паслядоўна праводзіцца сацыяльная палітыка, а галоўнай каштоўнасцю дзяржавы прызнаны беларускі народ. Можна з упэўненасцю сказаць, што дзякуючы яго мудраму кіраўніцтву, народнай блізкасці, любові да Радзімы, адкрытасці, сумленнасці і непахіснай пазіцыі ў абароне нацыянальных інтарэсаў, будучыня краіны выглядае надзейна.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…