Андрэй Садоўскі: “Стварайце і праслаўляйце родную Дзятлаўшчыну” (+відэа)

Днямі споўнілася 60 гадоў нашаму земляку, члену Беларускага саюза мастакоў Івану Козелу.

Іван Мікалаевіч ужо не раз знаёміў дзятлаўчан са сваёй творчасцю. Многія з яго карцін – краявіды і архітэктура Дзятлаўшчыны. Сёння, у Міжнародны дзень музеяў, у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі вядомага мастака з юбілейным днём нараджэння віншавала шмат гасцей, якія прыйшлі на прэзентацыю альбома-каталога яго работ “Вабяць родныя прасторы”.

– Сёння асаблівы дзень. Паход у музей – гэта заўсёды свята. Кожны наведвальнік трапляе зусім у іншы свет, які захоўвае ў сабе шмат таямніц і загадак мінулага. Таксама ў музеі ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю розных вядомых людзей: паспрабаваць зразумець, што хацеў сказаць аўтар той ці іншай карцінай, пранікнуцца прыгожай фатаграфіяй або захапіцца цікавай скульптурай. Прыемна, што ў гэты святочны дзень мы сустракаемся з нашымі землякамі, якія праслаўляюць Дзятлаўскі раён сваёй творчасцю, – адзначыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Андрэй Уладзіміравіч уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта жывапісцу Івану Козелу за папулярызацыю малой радзімы, асабісты ўклад у развіццё музейнай справы і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем.

Таксама за актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці, асабісты ўклад у развіццё культуры роднага краю Падзячным лістом старшыні райвыканкама быў узнагароджаны мастак-кераміст Анатоль Кардаш.

Кіраўнік раёна падзякаваў мастакам за творчую працу.

Удзельнікам сустрэчы расказалі пра творчы шлях Івана Козела, паказалі відэапрэзентацыю, у якой былі прадстаўлены многія з яго карцін. У адрас мастака гучала шмат цёплых слоў і пажаданняў. Ён абменьваўся з гасцямі рознымі падарункамі.

Святочную атмасферу мерапрыемству надавалі песні ў выкананні артыстаў Дзятлаўшчыны.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago