У Дзятлаўскім райвыканкаме прайшла суботняя прамая тэлефонная лінія, якую правёў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.
Да кіраўніка раёна паступіла сем званкоў, яны закраналі пытанні гандлю і добраўпарадкавання месцаў пахавання.
Адна з заяўніц расказала, што, калі наведвала малую радзіму, заўважыла, што на новаяльнянскіх могілках, у месцах больш ранняга пахавання, даўно не наводзіўся парадак.
Каб разабрацца ў сітуацыі грунтоўна, Андрэй Садоўскі адразу пасля прамой лініі выехаў на месца разам з камісіяй у саставе намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка, намесніка начальніка аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Марыны Панкевіч, галоўнага санітарнага доктара Дзятлаўскага раёна Алены Шайбак, дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіля Пяцюка, да якіх далучыліся старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч і начальнік Новаяльнянскага ўчастка Дзятлаўскага РУП ЖКГ Аляксандр Адамчык.
На месцы было ўстаноўлена, што работы вядуцца сіламі жылкамунгаса. Аднак тэрыторыя могілак складае больш за восем гектараў і патрабуе немалых працоўных рэсурсаў. Кіраўнік сельвыканкама атрымала даручэнне актывізаваць добраўпарадкаванне старых могілак з запрашэннем да ўдзелу ў работах служб, працоўных калектываў і жыхароў гарпасёлка Наваельня. Пытанне застаецца на кантролі ў кіраўніцтва раёна, вынікі работы будуць праінспектаваны.
– Парадак там, дзе ў яго навядзенні зацікаўлена не толькі раённая і мясцовая ўлада, але і самі людзі. На Дзятлаўшчыне ёсць нямала пазітыўных прыкладаў грамадзянскіх ініцыятыў, звязаных найперш з добраўпарадкаваннем месцаў пахавання. Разам з тым, у гарпасёлку Наваельня ўсе гэтыя работы – клопат сельвыканкама і жылкамунгаса. У прыбіранні вялікай тэрыторыі могілак абавязкова павінны прымаць удзел мясцовыя жыхары, найперш такую магчымасць прадаставім тым грамадзянам, якія звяртаюцца з пытаннямі на прыём, – адзначыў Андрэй Садоўскі.
Таксама на прамую лінію звярнуліся з просьбай аб карэкціроўцы работы фірменнага магазіна ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”: новаяльнянцы адзначалі, што не ўсе маюць магчымасць патрапіць у гандлёвую кропку ў час яе работы ў будні. Яны прасілі дадаць яшчэ адзін працоўны дзень, хаця б раз у месяц, каб усе жадаючыя мелі магчымасць купіць камбікорм для хатняй жывёлы. Запыт з такой просьбай накіраваны для разгляду адміністрацыі Новаяльнянскага КХП.
Адразу некалькі званкоў былі звязаны з магазінам “Родны Кут” у вёсцы Засецце. “Ці будзе магазін працаваць у далейшым?” – хваляваліся людзі. Каментарый на гэту тэму даў дырэктар Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Мікалай Гародка. Ён падкрэсліў, што закрываць гандлёвую кропку не плануецца, часовы перапынак у яе рабоце звязаны з выхадам на заслужаны адпачынак загадчыцы магазіна. Кандыдатура новага прадаўца ўжо ўзгоднена, цяпер чалавек праходзіць усе неабходныя працэдуры для афіцыйнага працаўладкавання і ў хуткім часе прыступіць да работы. На час перапынку вяскоўцаў абслугоўвае аўтамагазін Дзятлаўскага філіяла аблспажыўтаварыства згодна з графікам выезду.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы…
21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…
21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…
22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…
Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…
Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…