Андрэй Садоўскі: “Наваельня ўвойдзе ў інвестпраграму”

У будынку Новаяльнянскага сельвыканкама адбылася сустрэча жыхароў пасёлка са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Андрэем Садоўскім, які ўзначальваў дэлегацыю Дзятлаўшчыны на VI Усебеларускім народным сходзе.

– У беларускім грамадстве ў час мінулагодніх жнівеньскіх падзей адбылося раздзяленне, абстаноўку ў краіне імкнуліся “расхістаць” звонку. На сумным вопыце іншых дзяржаў мы ўпэўніліся, што такімі дзеяннямі сітуацыю не палепшыць, таму галоўны шлях, якім цяпер павінна ісці Беларусь – гэта народнае адзінства, – падкрэсліў Андрэй Уладзіміравіч.

Ён расказаў, што на форуме былі абазначаны асноўныя накірункі развіцця беларускай эканомікі на бліжэйшую пяцігодку. Сярод іх: імпартазамяшчэнне, інавацыі, развіццё ўжо створаных паспяховых вытворчасцяў. Эканоміка Беларусі па-ранейшаму сацыяльна арыентаваная, у прыярытэце – сем’і з дзецьмі. Яшчэ адзін курс – моцныя рэгіёны. Плануецца развіваць раённыя цэнтры, іх вытворчую базу на аснове мясцовай сыравіны.

Новая пяцігодка будзе актыўнай для нашага раёна. Інвестпраграмай прадугледжана ў сельгаспрадпрыемстве “АграМілк” рэканструяваць малочнатаварныя фермы “Пенчыцы” і “Нарбутавічы”. На Парэцкім спіртзаводзе будзе заменены кацёл, у больш аддаленай перспектыве тут плануюць вырабляць спіртавы дысцылят. Будзе развівацца вытворчасць абутковых падэшваў для ўнутранага і знешняга рынкаў на польскім прадпрыемстве “Белсолес” у Дзятлаве. Фірма “ВиртаМедПрадакшн” збіраецца ў райцэнтры наладзіць вытворчасць вырабаў медыцынскага прызначэння. Кобрынская птушкафабрыка “Радужная” плануе перапрацоўваць мяса птушкі ў былым цэху КСУП “Слава працы”.

Што тычыцца Наваельні, пашырацца будзе ТАА “СуперПакІнвест”, таксама ў пасёлку пад вытворчыя ўчасткі выдзелены дзве пляцоўкі – Дзятлаўскаму і Навагрудскаму лясгасам.

У 2020 годзе ў дзяржпраграму развіцця трапіў гарадскі пасёлак Казлоўшчына, а ў 2022 годзе ўвойдзе Наваельня. Але добраўпарадкаванне тут ідзе і цяпер: ужо ў сёлетнім ліпені-жніўні перанясуць станцыю абезжалезвання, у далейшых планах – добраўпарадкаванне прылеглай да Новаяльнянскага дома культуры тэрыторыі. Калі “запусціцца” інвестпраграма, у Наваельні добраўпарадкуюць дваровую тэрыторыі ў мікрараёне шматпавярховай забудовы. Прадугледжана добраўпарадкаванне земляў агульнага карыстання з будоўляй пешаходных дарожак і аўтамабільных парковак паміж вуліцамі Леніна і Шашэйнай.

У Дзятлаве таксама робіцца шмат за сродкі абласной інвестпраграмы і мясцовага бюджэту. Штогод рамантуецца па адным паверсе цэнтральнай бальніцы, завяршаецца добраўпарадкаванне вуліцы Міцкевіча, ідзе мадэрнізацыя дваровай тэрыторыі па вуліцы Перамогі і рамонт моста па Камсамольскай, плануецца адрамантаваць харчблок яслі-сада № 1, таксама пачнецца рамонт у сярэдняй школе № 3, яшчэ адзін аб’ект добраўпарадкавання, які ўвайшоў у інвестпраграму, – гэта гарадская лазня.

Свае карэктывы ў раённыя планы летась унесла пандэмія, давялося пераразмяркоўваць грашовыя сродкі. Таму планавыя мерапрыемствы будуць ажыццяўляцца ў поўным аб’ёме, калі паспяхова спрацуюць прадпрыемствы і будзе выкананы бюджэт.

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, расказаў, што ўжо пачаўся падрыхтоўчы этап напярэдадні рэалізацыі дзяржпраграмы, у якую будзе ўключана Наваельня: выбраны інжынерныя арганізацыі, праведзены агляд пасёлка, намечаны планы.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Андрэй Садоўскі зазначыў, што галоўная каштоўнасць нашай краіны і яе рэгіёнаў, вядома ж, людзі, калі яны ёсць – будзе для каго працаваць і паляпшаць жыццё.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago