Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. На галоўнай сцэне абласных “Дажынак” адпаведную ўзнагароду атрымаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.
– Высокая конкурсная ацэнка – вынік напружанай работы не аднаго года многіх арганізацый, структур нашага раёна. Гэта вельмі радасная падзея і ў той жа час вялікая адказнасць. За апошняе пяцігоддзе больш за ўсё ўвагі ў раёне звярталася на эканоміку, рухавіком якой з’яўляецца вытворчасць, тэхналогіі. Каб стаць лепшымі, немалаважныя парадак і дысцыпліна, асабліва тэхналагічная. Многае залежыць ад спецыялістаў і работнікаў на месцах. Пры гэтым мы разумеем, што абсалютнага ідэалу не бывае і заўсёды ёсць да чаго імкнуцца: комплексная работа будзе прадоўжана, тым больш што перспектыўныя кадры і рэзерв у раёне ёсць, будзе і дынаміка.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае