Андрэй Мінакоўскі: “Хачу дапамагаць людзям”

Штогод калектыў Дзятлаўскага РАНС папаўняецца маладымі, перспектыўнымі супрацоўнікамі, якія дастойна прадаўжаюць справу вопытных ратаўнікоў. У іх ліку – начальнік дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Дзятлава, старшы лейтэнант унутранай службы Андрэй Мінакоўскі, які за два гады работы паказаў сябе як сапраўдны прафесіянал і таварыш.

З нагоды Дня ратаўніка пагутарылі з ім аб прафесіі і перспектывах.

– Андрэй Дзмітрыевіч, наша сустрэча за сёння адкладва лася двойчы, бо вас складана застаць на месцы. Як праходзіць дзяжурства?

– Сапраўды, сённяшняя дзяжурная змена атрымалася няпростай: выязджалі на загаранне аўтамабіля ў вёсцы Пенчыцы, вярнуліся, паўдзельнічалі ў падвядзенні вынікаў. Не паспела закончыцца мерапрыемства, як мы зноў выехалі на пажар  – гарэў жылы дом у вёсцы Пацаўшчына. Пацярпелых там не было, усё патушылі.

– Пажарная служба – гэта мара дзяцінства ці выбар з разлікам?

– Добрая прафарыентацыйная работа і аўтарытэт старэйшых таварышаў. Не думаў загадзя, што стану ратаўніком, хацеў проста ў сілавыя структуры. Калі ў старэйшых класах выбіраў прафесію, прыслухаўся да аргументаў супрацоўнікаў РАНС і паступіў ва Універсітэт грамадзянскай абароны. Калі размяркоўваўся пасля вучобы, выбраў Дзятлава, бо тут працуе мой зямляк Сяргей Казушчык. Я не адзін з Навагрудка, на змену ездзім разам з таварышамі. Хачу ў сваёй рабоце дапамагаць людзям: тушыць пажар, вызваляць пацярпелых у складаных сітуацыях, нават кацянят ратаваць з дрэваў. Таму калі выбіраў, дзе працаваць, пайшоў не ў інспекцыю, а ў змену.

– Што запомнілася больш за ўсё за гады службы?

– Як і ў кожнага пажарнага, першы выезд. Быў дастаткова складаны пажар. Добра, што абышлося без ахвяр. Тады ўпершыню адчуў вялікую адказнасць перад жыхарамі раёна, сваёй камандай, начальствам. З удзячнасцю ўспамінаю, як старэйшыя таварышы дапамагалі мне ў першы час, тлумачылі практычныя моманты прафесіі. Многаму навучыў Яўгеній Ясюкайць, які працаваў начальнікам часці.

– Ці важная субардынацыя?

– Абавязкова: у дзяжурнай змене шмат маіх равеснікаў, ёсць і старэйшыя таварышы, пры гэтым усе адносяцца да мяне з павагай, бо разумеюць: у час дзяжурнай змены я нясу адказнасць за ўсё і за кожнага. Работа ў нас сур’ёзная, і ставімся да яе адпаведна. Гэта не перашкаджае таварыскаму духу і сяброўству, узаемнай падтрымцы.

– Ці шмат часу забірае служба?

– Дзяжурым па зменах, таму ўсё паспяваю: і адпачыць, і асабістыя справы вырашаць, і займацца самаадукацыяй. Пастаянна чытаю профільную літаратуру, бо яшчэ працую выкладчыкам у Навагрудскім каледжы тэхналогій і бяспекі па сваёй спецыяльнасці. Практычны вопыт у гэтым моцна дапамагае і наадварот, тэарэтычныя веды, якія пастаянна абнаўляю, не будуць лішнімі на рабоце.

– Якія планы на будучыню і што пажадаеце калегам з нагоды свята?

– Гэты год будзе для мяне асаблівым, бо летам я планую стварыць сям’ю. Працаваць пакуль буду тут жа, не спяшаюся на павышэнне, хоць і былі прапановы, хачу прафесійна расці паступова, каб быць дастойным старэйшых таварышаў.  Ад душы віншую ўсіх з Днём ратаўніка! Жадаю моцнага здароўя, заўсёды вяртацца да сваіх родных пасля дзяжурства, поспехаў і высокіх дасягненняў, сямейнага шчасця і дабрабыту.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

37 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

47 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

57 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago