Анастасія Сазановіч: “Мову “на ўсе 100” любіла з дзяцінства”

На Дзятлаўшчыне ўжо трэцяя стобальніца. Ёю стала Анастасія Сазановіч з Гезгалаўскай сярэдняй школы.

Выпускніца падзялілася сваім “рэцэптам”, як стаць паспяховай:

– На самой справе, чакала, што за цэнтралізаваны экзамен па рускай мове атрымаю вышэйшы бал, бо прадмет гэты люблю з дзяцінства, была пастаяннай удзельніцай алімпіяднага руху. Калі выходзіла з аўдыторыі пасля іспыту, мела ўпэўненасць у кожным сваім адказе на тэставае заданне, таму не асабліва здзівілася, калі пачула пацвярджэнне, што стала стобальніцай.

Школу я заканчваю з атэстатам асаблівага ўзору і залатым медалём. Здавала яшчэ ЦЭ па біялогіі, за які атрымала 94 балы, чакаю вынікаў за ЦТ па хіміі, мяркую, што і яны будуць высокія . Прадметы гэтыя выбрала невыпадкова: збіраюся прадоўжыць сямейную дынастыю медыкаў. Мая матуля працуе рэанімацыйнай медыцынскай сястрой-анестэзіёлагам у Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце вучыцца старэйшая сястра. Я таксама хачу падаць дакументы на лячэбны факультэт, праўда, пакуль не вызначылася абласнога ці сталічнага медуніверсітэта.

Думаю, што вучыцца паспяхова мне дапамагала стараннасць, якую прывілі з дзяцінства, безумоўна, яшчэ і інтарэс да вучобы. Ужо ў пачатковай школе мяне запрасілі да ўдзелу ў алімпіядзе па рускай мове, у пятым класе мае старанні заўважыла і пачала развіваць настаўніца па прадмеце Людміла Анатольеўна Календа. Я выступала штогод, займала прызавыя месцы. У старэйшых класах наогул “налягала” на ўсе прадметы, удзельнічала ў школьным клубе гульні “Што? Дзе? Калі?”, займалася баскетболам – адным словам, старалася развівацца рознабакова.

Непасрэдна перад ЦЭ і ЦТ на працягу некалькіх дзён рашала шмат заданняў, паўтарала ўсё, што ведаю, а кожную ноч перад іспытамі старалася добра выспацца.

Калі казаць пра “рэцэпт” поспеху, то мой быў не вельмі складаны: я проста да ўсяго прыкладала старанні, вучылася з цікавасцю, асабліва ахвяраваць вольным часам ці захапленнямі не даводзілася, аднак, калі ў каго-небудзь так не атрымліваецца, то выбар заўжды трэба рабіць на карысць вучобы і ведаў. Калі твая мэта – паступленне на прэстыжную спецыяльнасць, то гэта таго варта. Яшчэ не трэба адчайвацца. Напрыклад, мне да нядаўняга часу не вельмі давалася хімія, аднак за паўгода я прыклала максімум намаганняў і грунтоўна “падцягнула” прадмет, таму спадзяюся на высокі бал. Усім поспехаў у вучобе і добрых вынікаў!

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

21 час ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

21 час ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

21 час ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

22 часа ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

22 часа ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

22 часа ago