Аматары “бабахнуць” павінны ведаць

Напярэдадні навагодніх святаў прыспеў час узгадаць патрабаванні заканадаўства пры выкарыстанні піратэхнікі.

Аматары “бабахнуць” часта забываюць, што іх прыхільнасць да шумных атрыбутаў свята падзяляюць далёка не ўсе. Калі прыгожыя салюты ствараюць святочны настрой, то кароткачасовыя гучныя выбухі петардаў не ўсім па душы. Выкарыстанне іх у месцах масавага збору людзей – перш за ўсё праяўленне непаважлівых адносінаў да тых, хто знаходзіцца побач, парушэнне грамадскага парадку і спакою.

Многія прыходзяць на святы з дзецьмі, і калі побач узрываецца петарда, наступствы могуць быць непрадказальнымі. Памятаць трэба і пра тое, што выпадковая петарда можа трапіць на балкон ці ў адкрытую фортку і з-за яе здарыцца пажар.

Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь выкарыстанне піратэхнічных сродкаў у грамадскіх месцах можа быць расцэнена як дробнае хуліганства, за якое прадугледжаны штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Калі за выкарыстанне піратэхнічных вырабаў затрыманы непаўналетні, яго бацькі таксама могуць панесці адказнасць за “невыкананне абавязкаў па выхаванні дзіцяці” і будуць пакараны штрафам да 10 базавых велічыняў.

Калі ж выкарыстанне піратэхнікі прывядзе да значнай шкоды, нанесенай здароўю або маёмасці грамадзян, парушальніку можа пагражаць крымінальная адказнасць.

У нашай краіне піратэхнічныя вырабы забараняецца набываць з рук: сертыфікаваны тавар можна купіць толькі ў спецыялізаваных магазінах і аддзелах. Акрамя абмежаванняў, якія тычацца месцаў рэалізацыі, ёсць і ўзроставыя: дзецям да 15 гадоў прадаваць такі тавар нельга. Для выяўлення нелегальных прадаўцоў піратэхнікі супрацоўнікі міліцыі будуць ладзіць рэйдавыя мерапрыемствы.

Парушальнікаў чакае адміністрацыйная адказнасць за няправільнае абыходжанне з піратэхнічнымі вырабамі, незахаванне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву, незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Давядзецца заплаціць штраф, а піратэхніка будзе канфіскавана і знішчана.

Пра факты незаконнай рэалізацыі і выкарыстання піратэхнічных вырабаў можна паведамляць у аддзел унутраных спраў райвыканкама па тэлефонах: 2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042, 8-025- 6010059.

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Число электромобилей в Беларуси выросло на 15 тыс. в этом году

Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…

1 час ago

Сборные Беларуси завоевали два серебра в общекомандном зачете чемпионата Европы по воднолыжному спорту

Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…

1 час ago

Дыхание осени по ночам. Чего ждать от погоды в Беларуси 24 августа

В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…

2 часа ago

Александр Лукашенко поздравил работников органов статистики: за каждой цифрой — кропотливый труд команды

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…

2 часа ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

6 часов ago

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago