Аляксандр Бараноўскі: “Падыходзіць трэба ўзважана”

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку прадставілі новы дапрацаваны праект Канстытуцыі Беларусі. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 4 лістапада на сустрэчы з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі.

У далейшым адбудзецца грамадскае абмеркаванне праекта Асноўнага Закона, канчатковы варыянт Канстытуцыі будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум.

Меркаваннем наконт важнасці гэтых падзей для нашай краіны з чытачамі газеты “Перамога” падзяліўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

–  У шэраг артыкулаў будучай Канстытуцыі прапанавана ўнесці змяненні, некаторыя ўвогуле адмяніць, з’явяцца і новыя палажэнні Асноўнага Закона. Канкрэтыкі пакуль мала, бо праект яшчэ не вынесены для ўсенароднага абмеркавання і людзі не знаёмы з галоўнымі змяненнямі. У сродках масавай інфармацыі ўзгадваліся некаторыя з іх. Напрыклад, што Прэзідэнтам можа стаць грамадзянін Беларусі, не малодшы за 40 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна на працягу 20 гадоў перад выбарамі жыў на Радзіме. Поўнасцю з гэтым згодны, бо толькі патрыятычна настроены чалавек будзе клапаціцца пра дабрабыт сваёй Айчыны і народа.

Агучвалася, што новай Канстытуцыяй будзе замацаваны заканадаўчы статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Думаю, час для гэтага таксама прыспеў.

Станоўча адношуся да таго, што ўводзіцца адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў парламента і мясцовых (абласных, гарадскіх, раённых, сельскіх) саветаў, бо гэта спросціць прадвыбарчую кампанію, зменшыць нагрузку на дзяржаўны бюджэт.

Калі праект Канстытуцыі з’явіцца ў агульным доступе, мы абавязкова пачнём ладзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў калектывах і па месцы жыхарства, абмяркоўваць з імі спрэчныя моманты, тлумачыць незразумелае.

Цяперашняя беларуская Канстытуцыя дзейнічае даўно, на мой погляд, яна добра сябе “зарэкамендавала”, бо гадамі выпрацоўвалася кампетэнтнымі юрыстамі і палітолагамі нашай краіны, таму, калі прымаць новы Асноўны Закон, рабіць гэта трэба асцярожна, каб у далейшым нашым нашчадкам не давялося зноў што-небудзь у яго ўносіць. Спяшацца не варта: будзе ўсенароднае абмеркаванне – праект будзе прадстаўлены і “распісаны”, што мяняецца, што застаецца, тады і будзем абмяркоўваць. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Канстытуцыя рыхтуецца для народа, а не пад асобна ўзятага чалавека, таму вырашаць, зацвярджаць праект ці не, на рэферэндуме будзе сам беларускі народ. Аднак прывяду словы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі: “Жыць па гэтым Асноўным Законе давядзецца ўсім грамадзянам Беларусі і тым, хто прыедзе ў Беларусь. Закон ёсць закон”.

На маю думку, у час абмеркаванняў людзям трэба ўсё растлумачваць зразумелай мовай, кожны артыкул павінен быць дакладным, лаканічным, каб пазбегнуць дваякага разумення.

Я ўпэўнены, што ў Канстытуцыйнай камісіі працуюць лепшыя беларускія эксперты, і яны ўзважана падыходзяць да выпрацоўкі праекта Асноўнага Закона. Цяпер гэты дакумент ужо “лёг на стол Прэзідэнту”, таму будзем чакаць, калі яго прадставяць для ўсенароднага азнаямлення і абмеркавання.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

11 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago