Польскія і літоўскія мытнікі двое сутак не прапускалі праз граніцу аўтобус з дзіцячым музычным калектывам з Малдовы.
Артысты выступілі спачатку ў Польшчы, потым – у Мінску. Спробы вярнуцца назад у Малдову на гэтым жа аўтобусе не мелі поспеху: першай у праездзе адмовіла Польшча, затым літоўскі бок. Пазней было патлумачана, што праблема ўзнікла з-за адсутнасці ліцэнзіі перавозчыка.
У другой палове дня 29 сакавіка з паведамлення малдаўскага знешнепалітычнага ведамства стала вядома, што аўтобус з дзецьмі нарэшце прапусцілі.
Аляксандр Бараноўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў:
– Беларусь аказала падтрымку малдаўскаму калектыву. У Ашмянах іх забяспечылі гарачым харчаваннем, у работу ўключыліся валанцёры. Безумоўна, беларускі бок, каб гэта спатрэбілася, і надалей аказваў бы ўсю неабходную дапамогу. Аднак, варта разумець, што гэта дзеці. У іх заканчваюцца канікулы, яны хочуць да бацькоў, ды і сама па сабе сітуацыя не спрыяла спакойнаму псіхалагічнаму клімату для непаўналетніх.
Дарослым варта памятаць, што ні пры якіх абставінах дзеці не павінны быць заложнікамі сітуацыі. Гэта ненармальна, гэта стрэс. Такім чынам Еўропа паказала сваё сапраўднае аблічча.
Ну і для ўсіх гэта чарговы прыклад таго, што Беларусь – мірная краіна, неабыякавая да праблем тых, хто трапіў у складаную сітуацыю, гатовая аказаць падтрымку. Тым больш, у аўтобусе былі артысты, а культура заўсёды павінна спрыяць сябоўству, наладжванню добрых адносінаў паміж краінамі, народамі і нацыямі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В Беларуси 11 июля на большей части территории пройдут кратковременные дожди, днем в отдельных районах…
Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…
Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…