Нярэдка чалавек, які ўчыніў злачынства, спадзеючыся на змякчэнне пакарання, апраўдваецца: “Быў п’яны, нічога не памятаю”.
Як закон Рэспублікі Беларусь расцэніць такое апраўданне?
Дзеючае ў нашай краіне заканадаўства непрымірыма да п’янства. Артыкулам 30 Крымінальнага кодэкса РБ абазначана, што “асоба, якая ўчыніла злачынства ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, належыць крымінальнай адказнасці”. Больш за тое: згодна з пунктам 17 часткі 1 артыкула 64 КК РБ “алкагольнае ап’яненне лічыцца абставінай, якая абцяжарвае адказнасць”.
У выпадках учынення злачынства асобамі, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, суд нараўне з пакараннем за ўчыненае злачынства можа выкарыстаць да іх яшчэ і прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.
П’янага вадзіцеля, які ўзяўся за руль, зноў жа, можна лічыць патэнцыяльным злачынцам, бо ён кіруе аўтамабілем, які з’яўляецца крыніцай павышанай небяспекі. Калі такія дзеянні па неасцярожнасці выклікалі смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, то надыходзіць адказнасць па частцы з пазбаўленнем волі да 7 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Варта таксама ведаць, што за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў у грамадскіх месцах або знаходжанне там ці на рабоце ў стане ап’янення ў нашай краіне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Аляксей КЛОК,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…