Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “СМІ ў Беларусі”.
“Гэты форум ужо больш як два дзесяцігоддзі з’яўляецца месцам актыўнага абмеркавання сродкамі масавай інфармацыі пытанняў развіцця медыясферы і ўмацавання партнёрскіх сувязей. Тут рэгулярна дэманструюцца апошнія дасягненні ў рабоце друкаваных выданняў, радыё, тэлебачання і інтэрнэт-рэсурсаў”, – гаворыцца ў прывітанні. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што асабліва прыемна адзначыць устойлівую цікавасць да выстаўкі прадстаўнікоў шырокага кола замежных краін. “СМІ павінны фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб’ектыўную падачу матэрыялу, адкрыты і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй. Упэўнены, што такая прадстаўнічая міжнародная пляцоўка паслужыць кансалідацыі грамадства, зацвярджэнню ідэй міру і добрасуседства”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА
Стоит почитать:
ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ ў Беларусі» пачынае работу