Алена Валуевіч: да 70-годдзя з дня нараджэння. Любоў яе – навука

Дзятлаўская зямля нарадзіла шмат знакамітых людзей – пісьменнікаў, вучоных, мастакоў, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў.

Сваё пачэснае месца ў гэтым радзе займае імя Алены Аляксандраўны Валуевіч, дзятлаўчанкі, дачкі вядомага многім пакаленням вучняў сярэдняй школы №1 настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аляксандра Аляксандравіча Валуевіча. Ды і саму Алену Аляксандраўну добра ведаюць землякі, не раз карысталіся насеннем сартавых кветак, цыбулінамі цюльпанаў, якія вырошчвала каля хаты яе матуля – Ганна Міхайлаўна – і ніколі не адмаўляла тым, хто звяртаўся, каб размножыць незвычайную прыгажосць у сваіх кветніках.

Яшчэ ў далёкія 70-я гады мінулага стагоддзя Алена, тады старшакласніца, вырашыла глыбока вывучаць біялогію, бо цікавілася раслінным светам, асаблівасцямі беларускай флоры, яе разнастайнасцю. Спачатку вучоба ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, потым работа ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе з 1997 года працавала загадчыцай лабараторыі. Крок за крокам асвойвала лабірынты аховы раслін, эксперыментавала, дасягала вынікаў і ішла далей. Праца вучонага была звязана з аховай сельскагаспадарчых раслін ад хваробаў.

Навуковаму свету Беларусі і не толькі Алена Аляксандраўна Валуевіч вядомая як спецыяліст у галіне генетыкі фітаімунітэту. У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Генетические основы устойчивости пшеницы к возбудителю бурой ржавчины в условиях БССР”, праз адзінаццаць гадоў стала доктарам біялагічных навук (1996), яе доктарская дысертацыя была на тэму “Ядерные и цитоплазматические эффекты в устойчивости пшеницы к грибным патогенам (бурой ржавчине и мучнистой росе)”.

Алена Валуевіч – аўтар шматлікіх навуковых работ па праблемах узаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм у раслін, пошуку, ідэнтыфікацыі і храмасомнай лакалізацыі эфектыўных генаў устойлівасці пшаніцы да грыбных хвароб, вывучэнні ўзаемадзеяння геному і плазмона расліны-гаспадара ў кантраляванні ўстойлівасці мяккай пшаніцы да грыбных патагенаў. Алена Аляксандраўна – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002).

Артыкул пра нашу зямлячку змешчаны ў 18 томе Беларускай энцыклапедыі (ч.1, ст.360). І гэта яшчэ раз пацвярджае значнасць яе працы на карысць нашай роднай Беларусі.

Сёння, 11 лютага, Алена Аляксандраўна адзначае свой 70-гадовы юбілей. Дзятлаўчане шчыра віншуюць яе са святам, жадаюць здароўя і радасці на доўгія гады.

Алена АБРАМЧЫК,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

15 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

19 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

23 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

23 часа ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

24 часа ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

2 дня ago