Акунанне ў хрышчэнскую ваду – гэта найперш пра духоўнае (+відэа)

Праваслаўныя вернікі Дзятлаўшчыны сустрэлі свята Хрышчэння Гасподняга (Богаяўленне) супольнай малітвай і акунаннем у асвечаную ваду.

На возеры горада Дзятлава сабраліся сем’і дзятлаўчан, моладзь, прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур і духавенства, каб сустрэць гэту вялікую дату.

Вадохрышча адлюстроўвае сюжэтную лінію, калі Хрыстос прыходзіць на Іардан і прымае ад Іаана Прадцечы хрышчэнне. У гэтае свята з’яўляецца Бог у Святой Тройцы, Хрыстос у гэты дзень асвяціў усе воды сваёй Боскай натурай, сваёй святой плоццю.

Малебен на беразе возера ў Дзятлаве правёў благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель і павіншаваў усіх са святам Богаяўлення:

– У гэты дзень мы ўспамінаем пра тое, як Гасподзь наш Ісус Хрыстос, перш чым выйсці на пропаведзь, прыняў хрышчэнне ў рацэ Іардан. У старажытнасці ў іўдзеяў была традыцыя здзяйсняць рытуальнае абмыванне для ачышчэння ад грахоў. Хрыстос бязгрэшны, але ён прыняў удзел у гэтым рытуале, каб паказаць шлях сапраўднага жыцця кожнаму з нас. Шлях гэты пачынаецца з таінства хрышчэння, якое аднойчы ў жыцці прымае чалавек, прадаўжаецца пакаяннем у сваіх грахах, да якога мы павінны звяртацца пастаянна. Памылка, калі чалавек думае, што акунуўшыся ў вадохрышчанскую палонку, ён выпрасіць у Бога адпушчэнне грахоў. Сапраўднае ачышчэнне заключаецца ў вызваленні душы, калі чалавек не проста каецца, але выпраўляе сваё жыццё.

Іаан Кісель адрасаваў віншаванні ратаўнікам, якія адзначаюць прафесійнае свята таксама ў гэты дзень. Невыпадкова першым з дзятлаўчан, хто з блаславеннем і малітвай апусціўся ў хрышчэнскую ваду, быў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык.

Каб умацаваць духоўныя і фізічныя сілы, перахрысціўшыся, дзятлаўчане акуналіся ў возера, некаторыя мылі асвечанай вадой твар сабе і дзецям. З цёплымі коўдрамі і гарачым салодкім чаем удзельнікаў таінства чакалі на беразе валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа. Каб бяспецы і здароўю грамадзян нішто не пагражала, побач дзяжурылі фельчары хуткай дапамогі, ратаўнікі ў спецадзенні і супрацоўнікі АУС райвыканкама, прадстаўнік раённай арганізацыі АСВОД.

Тыя, хто ў гэты святочны дзень акунуўся ў хрышчэнскую ваду, падзяліліся эмоцыямі.

Вадзім Бялятка, намеснік старшыні райвыканкама:

– Свята Хрышчэння Гаподняга – шаноўнае ў хрысціян Беларусі. У гэты дзень людзям з’явілася Найсвяцейшая Троіца – Бог Айцец, Сын і Святы Дух. Для кожнага з нас гэта дата – напамін, што мы хрышчаныя, некалі прайшлі гэта вялікае таінства, што маем несмяротную душу. Рады за землякоў, якія сёння разам памаліліся ў храме і  тут, на беразе возера, акунуліся ў ваду або абмыліся ёй, павіншавалі адзін аднаго, атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарад бадзёрасці. Шчыра віншую са святам! Жадаю ўсім цялесных і духоўных сіл, дабра, міру і ладу ў сем’ях.

Станіслаў Яромін:

–Адчуванні супер! Зарад бадзёрасці на ўвесь наступны год, адухаўленне, загартоўка. Камунальнікі пастараліся, каб нават без палонкі купель была зручнай для людзей, дзякуй ім за гэта. Першы раз акунаўся ў мінулым годзе ў моцны мароз, тады нават вада здавалася цёплай. Але і сёлета таксама ўсё спадабалася.

Юлія Цярэшка:

– Выдатна, што сёлета Богаяўленне выпала на выхадны, таму прыйшлі да купелі ўсёй сям’ёй, дзеці пабачылі, як тата акунаецца. Нам падабаецца гэта прыгожая традыцыя, але акунанне ў хрышчэнскую ваду – гэта найперш пра духоўнае, таму мы загадзя рыхтаваліся да яго. Хачу павіншаваць усіх праваслаўных хрысціян і ўсіх землякоў з гэтым вялікім святам. Рада, што на Дзятлаўшчыне ёсць магчымасць яго адзначыць такім чынам.

Аляксандр Андалюкевіч:

– Прыйшлі сюды з дачкой Настассяй, расказаў ёй пра свята, памаліліся, памылі твар святой вадой. Адчуванні ў нас самыя добрыя: на вуліцы халаднавата, але атмасфера вельмі цёплая, утульная. Віншую ўсіх з вялікім святам, жадаю моцнага здароўя і дабрабыту.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

7 часов ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

7 часов ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

8 часов ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

9 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

10 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

11 часов ago