Прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны са спасылкай на сваю пастанову ад 12 снежня 2024 года № 101 паведаміла, што ў новай рэдакцыі прынята інструкцыя аб парадку і ўмовах аказання садзейнічання ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем’яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць. Абноўлены нарматыўны дакумент уступіў у сілу з 7 лютага 2025 года.

На што скіраваны змяненні, расказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Губар:

– Мяркуецца, што новаўвядзенне актывізуе прыцягненне кадраў у сельскую мясцовасць, паспрыяе іх замацаванню, таксама абноўлены дакумент скіраваны на аказанне дадатковай падтрымкі такім работнікам.

Інструкцыя прадугледжвае аказанне фінансавай дапамогі беспрацоўным грамадзянам у тым выпадку, калі яны даюць сваю добраахвотную згоду на перасяленне ў сельскую мясцовасць. Фінансаванне аказваецца ў памеры дзевяціразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, якая дзейнічае на дату працаўладкавання. З 1 лютага 2025 года сума складае 4028,76 беларускага рубля.

Пры гэтым прадугледжана заключэнне трохбаковага дагавора аб перасяленні беспрацоўнага і членаў яго сям’і ў сувязі з пераездам на работу ў іншую мясцовасць. Такі дагавор будзе заключацца паміж органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, беспрацоўным і наймальнікам. Паводле яго і будзе ажыццяўляцца выплата грашовых сродкаў і адбывацца далейшы кантроль за выкананнем дагаворных абавязкаў.

Варта адзначыць, што Беларусь вядзе сацыяльна арыентаваную палітыку, у нашай краіне прадугледжана шматвектарная сістэма падтрымкі грамадзян, у тым ліку ў галіне садзейнічання занятасці.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации