Нягледзячы на знешні ціск, беларуская эканоміка працягвае дынамічна развівацца, і Дзятлаўскі раён – не выключэнне.
Пра што сведчаць лічбы паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, расказала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская:
– У першым паўгоддзі захаваўся трэнд на апераджальны прагноз. Аб устойлівым росце паказчыкаў прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны сведчыць індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па наборы тавараў-прадстаўнікоў, які таксама склаўся вышэй за прагнозныя значэнні. Пры планавых 103,8 % фактычнае выкананне склала 107 %.
Па выніках шасці месяцаў найбольшы ўклад у дасягненні прамысловага комплексу раёна ўнеслі Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” – яго ўдзельная вага ў аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна складае 29,7 %; ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” – 16 %; ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” – 14,4 %, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” – 11,5 %.
Не менш паспяхова працавалі прамысловыя прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці ТАА “Ізакам” і “ІзакамПласт”: іх уклад у агульны аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна склаў па 8 % у кожнага.
Пры гэтым варта адзначыць, што выкананне паказчыкаў бізнес-планаў па ўдзельнай вазе запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці на 1 ліпеня 2025 года забяспечылі ўсе прамысловыя прадпрыемствы Дзятлаўшчыны.
Рост інвестыцый у асноўны капітал – плюс 52,1 % да ўзроўню мінулага года, сума інвестыцый па выніках першага паўгоддзя 2025 года – 60,2 мільёна рублёў.
Прадпрыемствы прадаўжаюць актыўна ўкладваць сродкі ў тэхналагічнае развіццё і мадэрнізацыю: на набыццё машын і абсталявання за шэсць месяцаў накіравана 22,7 мільёна рублёў, у параўнанні з першым паўгоддзем 2024 года гэта сума павялічылася на 55 %. Тэмп росту будаўніча-мантажных работ складае 196,9 %.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…
Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…
На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…
Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…