Актуальны каментарый. Улічыць і памножыць вопыт, вырашыць праблемы на месцах

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык, Алена Стальбоўская і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па абмеркаванні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзеншчыны, выканання абласнога бюджэту ў 2025 годзе, задач на 2026-ы .

– У кансалідаваны бюджэт Гродзенскай вобласці ў 2025 годзе паступіла больш за 3,3 мільярда рублёў, або забяспечана выкананне зацверджанага гадавога плана на 102 % у супастаўных цэнах. Усе рэгіёны вобласці выканалі планавыя паказчыкі па паступленні ўласных даходаў, асноўная ўдзельная вага якіх традыцыйна сфарміравана за кошт падатковых даходаў.

Па функцыянальнай структуры асноўную ролю ў расходах бюджэту вобласці (больш за 61 %) займала сацыяльная сфера, на фінансаванне якой (без уліку расходаў на капітальнае будаўніцтва) скіравана больш за 2,9 мільярда рублёў. Варта ў чарговы раз адзначыць, што такі падыход у фінансаванні па выніках 2025 года будзе захаваны і ў 2026 годзе, – падкрэсліў Павел Ашурык.

– На рэалізацыю Інвестыцыйнай праграмы Гродзенскай вобласці ў 2025 годзе прадугледжана больш за 380 мільёнаў рублёў, у тым ліку на будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры  крыху больш за 210 мільёнаў рублёў.

У справаздачны перыяд выкананы работы на 35 аб’ектах інвестпраграмы на суму больш за 357,1 мільёна рублёў, у тым ліку: на аб’ектах сацыяльнага прызначэння – больш за 214 мільёнаў рублёў, на аб’ектах жыллёвага будаўніцтва – больш за 142 мільёны рублёў. Гэтыя канкрэтныя лічбы на прыкладзе Гродзенскай вобласці з года ў год дэманструюць, што наша краіна – сацыяльна арыентаваная дзяржава, – адзначыла парламентарый Алена Стальбоўская.

– Варта звярнуць увагу на выкананне нарматыву зніжэння ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг) па некаторых арганізацыях, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы. Гэты паказчык па выніках мінулага года склаў 1,3 % пры заданні – мінус 1,5 %. Пытанне заслугоўвае асаблівай увагі з-за адчувальнасці для эканомікі рэгіёна.

Тэмп росту валавога даданага кошту ў прамысловасці склаў 101,1 %, а за 2025 год выраблена прамысловай прадукцыі на суму больш за 23 мільярды рублёў, што ў аб’ёме рэспублікі складае больш за 11 %. Аднак у гэтай сферы неабходна сканцэнтравацца на кантролі запасаў гатовай прадукцыі, – абазначыў сенатар Андрэй Жамойда.

– Сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці ў 2026 годзе – прыярытэт работы ўсіх дзяржаўных органаў для павышэння якасці жыцця кожнага жыхара рэгіёна. Па выніках 2025 года маецца шэраг станоўчых тэндэнцый у эканоміцы рэгіёна, аднак пры гэтым ёсць некаторыя нявырашаныя праблемы. Улічыць мінулагодні вопыт, памножыць яго і вырашыць праблемы на месцах – задача на 2026 год для ўсіх кіраўнікоў, дзяржорганаў і парламентарыяў у рэгіёне, – падкрэслілі сенатары.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

3 часа ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

3 часа ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

4 часа ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

4 часа ago

«Молодежь за безопасность»: марафон «112 добрых дел» открыли юные спасатели Новоельни

В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…

5 часов ago

Белорусские аграрии накопали более 2,4 млн тонн сахарной свеклы

По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…

6 часов ago