Актуальны каментарый. Стаўка на маладых – доўгатэрміновы праект

Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні. Ён расказаў журналістам, якой галоўнай ідэяй карыстаўся пры іх разглядзе.

Аляксандр Лукашэнка і раней не раз гаварыў аб перадачы ўлады ў рукі новага пакалення. Цяпер мы можам упэўніцца, што гэты працэс паступова ажыццяўляецца.

– Вазьміце і паглядзіце састаў Урада, пачынаючы ад Прэм’ер-міністра і асабліва міністраў,– скіраваў увагу беларускай грамадскасці Аляксандр Лукашэнка. – Вы ўбачыце, што я сваё абяцанне выканаў. Прыйшлі зусім новыя людзі. Не адразу, паступова. Новае пакаленне, як было абяцана, сёння кіруе краінай. Гэта людзі, якім ледзь за 40, 50. Тое пакаленне, якое павінна набыць вопыт, навучыцца ў старэйшага і рухаць краіну наперад.

Больш за тое, у апошнія гады ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праз работу моладзевага парламента адбываецца далучэнне падрастаючага пакалення да важных грамадска-палітычных працэсаў. Рыхтуецца маладая актыўная змена будучых кіраўнікоў і лідараў дзяржавы.

Больш падрабязна пра гэта расказала каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка:

– Моладзевыя Саветы створаны і функцыянуюць ва ўсіх раёнах Беларусі, фарміруюцца яны на выбарчай аснове. Шляхам адкрытага галасавання вылучаюцца і маладыя дэпутаты-прадстаўнікі раёнаў для работы ў абласных і рэспубліканскім Саветах. Сёння моладзевы парламент пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь – гэта не забаўка для маладых людзей, а рэальная школа лідарства. Орган надзелены паўнамоцтвамі, яго члены і камісіі ўдзельнічаюць у распрацоўцы нарматыўна-прававых актаў, з’яўляюцца ініцыятарамі рэспубліканскіх акцый і праектаў. 

У састаў вучнёўскай палаты моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў VII склікання ўваходзяць 22 парламентарыі з ліку навучэнцаў установаў адукацыі, а Станіслаў Якаўчык і Аляксандра Якшук выбраны яшчэ і ў састаў моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.

Сярод асноўных задач Савета – прадстаўленне інтарэсаў моладзі Дзятлаўшчыны ў органах дзяржаўнай улады, далучэнне падрастаючага пакалення да сацыяльных працэсаў, інфармацыйна-адукацыйная, асветніцкая дзейнасць, абмеркаванне актуальных пытанняў, якія ўзнікаюць у сучасным грамадстве. Парламент з’яўляецца аднапалатным, выбіраецца на два гады, мае пастаянна дзеючы рабочы прэзідыум і пяць камісій па розных напрамках дзейнасці. Пляцоўкай для яго работы з’яўляюцца раённы Савет дэпутатаў і Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзе функцыянуе рэсурсны цэнтр моладзевых арганізацый і ініцыятыў, двойчы на год праводзяцца сесіі.

Маладымі парламентарыямі Дзятлаўшчыны пры падтрымцы старэйшых лідараў рэалізавана нямала значных праектаў. Самай яркай ініцыятывай, пра якую не магу не ўзгадаць, быў праект “Дадатковая адукацыя, дзіцячыя і моладзевыя грамадскія аб’яднанні Дзятлаўшчыны ў датах, падзеях, асобах” па стварэнні раённага музея. Яна ўвайшла ў лік 20 лепшых праектаў рэспубліканскага конкурсу моладзевых ініцыятыў і атрымала грант на фінансаванне. З чэрвеня 2024 года на базе Цэнтра дадатковай адукацыі працуе аднайменны музей як цэнтр грамадзянска-патрыятычнай, культурна-асветніцкай, інфармацыйнай работы з моладдзю.

Моладзевы парламент – гэта прыступка, на якую я раю прыйсці ўсім маладым людзям, якія зацікаўлены ў грамадска-палітычным жыцці нашай краіны. Моладзь – рухавік прагрэсу, і гэта не проста прыгожыя словы, а канстатаванне факта. Прэзідэнт нашай краіны робіць вялікую стаўку на яе, і мы не маем права не апраўдаць яго высокі давер. Члены моладзевых Саветаў атрымліваюць неацэнны вопыт пры ўзаемадзеянні з дэпутатамі, сенатарамі і лідарамі меркаванняў. Упэўнена, што моладзевы парламент – гэта кузня кадраў і зачын на будучыню, бо яго члены ўжо сёння прыносяць рэальную карысць як грамадству, так і дзяржаве.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

6 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

19 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

19 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

20 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

20 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

21 час ago