Актуальны каментарый. Работа ў лічбавай прасторы і захаванне падпісчыкаў друкаваных СМІ

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама па пытанні эфектыўнасці функцыянавання медыяхолдынгаў у Гродзенскай вобласці.

– Ідэя стварэння медыяхолдынгаў не новая для нашай краіны і прадыктавана патрабаваннямі часу. Для паляпшэння якасці рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі на Гродзеншчыне былі аб’яднаны некалькі СМІ ў тры медыяхолдынгі – абласное ўнітарнае інфармацыйна-рэкламнае прадпрыемства “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”, дзяржаўныя ўстановы “Рэдакцыя” ЛідаМедыяКампанія”, “Рэдакцыя “НаваМедыяКампанія”.

Такі крок дазволіў рэалізаваць комплекс мер, скіраваных на павышэне эфектыўнасці іх работы. Ва ўсіх трох выпадках былі цэнтралізаваны кіраўнічыя, бухгалтарскія, тэхнічныя і маркетынгавыя функцыі, ухілена дубліраванне штатных адзінак, сфарміраваны адзіныя падыходы да рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і развіцця лічбавых платформ. У выніку стварэнне медыяхолдынгаў дазволіла не толькі палепшыць фінансавыя паказчыкі, але і павысіць якасць інфармацыйнага абслугоўвання насельніцтва, пашырыць аўдыторыю за кошт лічбавых платформ і забяспечыць больш эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, а таксама сканцэнтраваць намаганні на папулярызацыі кантэнту ў інтэрнэце.

Адыход значнай аўдыторыі ў анлайн-фармат патрабуе перабудовы падыходаў да работы ў гэтай прасторы, аператыўнага рэагавання на размешчаную там інфармацыю. Значнасць данясення праўдзівай інфармацыі складана пераацаніць, і ў гэтым сутнасць работы журналісцкай супольнасці. У наш час журналіст не проста радавы супрацоўнік СМІ, але і радавы на інфармацыйным фронце. Падзеі ў сусветным грамадстве і нашай краіне не раз даказвалі неабходнасць наяўнасці дакладнага і зладжанага механізму па праўдзівым інфармаванні аўдыторыі.

У рамках павышэння якасці работы сродкаў масавай інфармацыі патрабуе новых падыходаў выбудоўванне стройнага алгарытму ўзаемадзеяння журналісцкага пула з насельніцтвам і мясцовымі органамі ўлады ў частцы аператыўнага рашэння, у першую чаргу, праблемных пытанняў, якія хвалююць грамадзян. Не менш значна нарошчванне прысутнасці ў лічбавай прасторы, узмацненне аналітычнага кампанента ў публікацыях, укараненне новых відэафарматаў, якія адпавядаюць сучасным трэндам медыяіндустрыі. Пры гэтым варта звярнуць увагу, што ў пагоні за перастройваннем работы ў лічбавай прасторы масавай інфармацыі важна захаваць падпісную аўдыторыю друкаваных выданняў.

Пільная ўвага да СМІ, іх падтрымка з боку мясцовых органаў улады застаюцца ў полі зроку парламентарыяў, – падкрэсліў сенатар.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам неабходна быць адзінымі

У рамках Адзінага дня інфармавання намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вадзім Бялятка сустрэўся з жыхарамі…

7 минут ago

Адзіны дзень інфармавання. Ад кібератак да правілаў на дарогах і стану эканомікі

16 ліпеня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам некалькіх інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні…

18 минут ago

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

21 час ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

21 час ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

23 часа ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

23 часа ago