Канстанцін Вінцукевіч, старшыня Дварэцкага сельвыканкама:
– Як адзначалася ў час сённяшняй сустрэчы, адна з важнейшых мэтаў дзяржаўнай палітыкі – стварэнне ўмоваў для ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый, росту дастатку насельніцтва, паляпшэння яго камфортнага жыцця. І ў гэтым кірунку, сапраўды, шмат робіцца.
Так, на тэрыторыі Дварэцкага сельскага савета, дарэчы, самага вялікага ў Дзятлаўскім раёне, актыўна развіваецца прамысловасць – гэта наш ільнозавод, ёсць дзве лідзіруючыя сельскія гаспадаркі раёна – ААТ “Дварэц-Агра” і “Граніт-Агра”, у мінулым годзе адкрыўся малочнатаварны комплекс у Раготне, адзін з лепшых у вобласці. У нас даступная і якасная адукацыя – у Дварэцкай сярэдняй школе навучаюцца 106 дзяцей, працуе дзіцячы сад. Важная ўмова камфортнага жыцця за горадам – гандлёвае абслугоўванне і даступнасць тавараў, таму ў нас адкрыты тры стацыянарныя магазіны – у аграгарадках Дварэц, Раготна, Белагурна, усе астатнія населеныя пункты абслугоўваюцца аўталаўкамі. У неабходным аб’ёме аказваецца медыцынская дапамога – функцыянуюць два ФАПы і амбулаторыя. У цэлым, рабочыя месцы ёсць, зарплата павялічваецца.
Радуе, што развіццё невялікіх населеных пунктаў і вёсак знаходзіцца на кантролі нашага Прэзідэнта, які гаворыць, што яго задача – выратаваць вёску, каб там жылі людзі, таму што вёска – аснова нашага жыцця, дзяржава існаваць без гэтага не можа.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае