16 снежня ўдзел у пасяджэнні прэзідыума Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў прыняў член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык.
На сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя пытанні дзейнасці аб’яднання і рэалізацыя рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
– Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў, як і многія іншыя органы і арганізацыі, далучылася да шырокамаштабнага марафона “Нашы дзеці”, які стаў душэўнай і добрай традыцыяй для дзяцей напярэдадні навагодніх і калядных святаў.
Сабраныя з дапамогай прафсаюза сродкі і падарункі будуць накіраваны ў розныя школы-інтэрнаты, дзіцячыя дамы і адрасна сем’ям на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
Прафсаюзам надаецца значная ўвага юным жыхарам Прынёмання, якія маюць патрэбу ў дадатковай падтрымцы і абароне. Гэта добрая традыцыя, якая дазваляе дзецям больш глыбока адчуць набліжэнне святаў і паверыць у цуды.
Маштабная і пастаянная работа па адстойванні інтарэсаў дзяцей аб’ядноўвае ў сабе не толькі прафсаюзы, як у гэтым выпадку, але і многія арганізацыі, незалежна ад іх статусу, бо мы ўкладваем часцінку цяпла і дабра ў нашу будучыню – нашых дзяцей, – падкрэсліў парламентарый.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…